Больше рецензий

2 февраля 2015 г. 08:02

1K

4

Цяжка, складана і горка гэта – разбіраць рукапісы, накіды, якіх нядаўна яшчэ краналася рука Івана Паўлавіча Мележа, і з гэтага спрабаваць скласці нешта, што павінна хоць аддалена нагадваць незавершаны яго твор, які і для самога аўтара не быў яшчэ бачны да канца.
Рэдкалегія збору твораў І.Мележа

Многія пісьменнікі і даследчыкі не раз падкрэслівалі значнасць, непаўторнасць і самабытнасць кожнага з раманаў “Палескай хронікі”. Некаторыя з іх звярталі ўвагу на моўнае багацце твораў І. Мележа. Так, В. Вітка адзначыў багатую, жывую мову твора, падкрэсліўшы, што ў ёй няма фальшу, яна гучыць натуральна, свежа, па-народнаму ярка, а Т. Хадкевіч назваў мову твораў надзвычай сакавітай, жывой, каларытнай. І. Шамякін пісаў: “Вельмі добрая мова твора. Я смакаваў кожны сказ. Ёсць што сказаць пра раман і літаратарам, і мовазнаўцам”. І не толькі беларускім, бо выдатны ўкраінскі празаік Алесь Ганчар, разважаючы пра “Палескую хроніку”, казаў : “Гэтая велічная сага народнага жыцця глыбока і па-новаму адкрывае беларусаў народам свету.
У апошнім з "Палескай хронікі" рамане “Завеі, снежань”, хоць дзеянне адбываецца на Палессі, у цэнтры твора людзі гарадскія, камуністы, адданыя партыі, як Башлыкоў. Вакол іх разварочваюцца падзеі, іх унутраны склад паказваецца, яны імкнуцца да навукова-тэхнічных паказчыкаў, а не да зямлі, да народа, да яго вуснай народнай творчасці, як у "Подыху навальніцы". Калі ў “Людзях на балоце” больш сямейна-бытавы рэалізм, то ў “Завеі, снежань” - гісторыка-палітычны, і асабліва абвостраны. Узгадаць хаця б аналіз артыкула Сталіна ажно двума персанажамі ў творы! Хаця праблемы калектывізацыі і раскулачвання праходзяць праз усю хроніку, але ў "Завеях, снежні" яны становяцца галоўнымі, таму твор найменш цікавы з усёй хронікі, думаю, нават для 1978 г., калі ён выйшаў з друку.

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць.

Можна сцвярджаць, што раман незавершаны ў тым, што І.Мележ планаваў, але не скончыў маляваць вобраз Башлыкова. Ды і па запісах Івана Паўлавіча вядома, што ў планах былі яшчэ раманы "Палескай хронікі", у якіх, напрыклад, Яўхім у якасці калабарацыяніста вернецца ў Курані падчас Вялікай Айчыннай вайны разам з немцамі. Цікава было б пачытаць пра далейшы лёс куранёўцаў, але будзем атрымліваць задавальненне ад таго, што маем.

Я нарадзіўся і вырас на Палессі. Гэты сапраўды незвычайны край і яшчэ больш незвычайныя яго людзі, палешукі, увайшлі ў маю свядомасць з таго моманту, як я памятаю сябе…
І.Мележ

Прыемнага чытва!

Комментарии


"Прыемнага чытва" - недзе я гэта ўжо бачыла...


Ну калі толькі ў мяне і ў перакладзе назвы фільма "Криминальное чтиво" на беларускую мову, мусіць, Аляксандрам Памідоравым і Лявонам Вольскім.