Больше рецензий

2 ноября 2014 г. 14:30

649

4

Живя согласно с строгою моралью,
Я никому не сделал в жизни зла

Гэта іранічны рэфрэн да кожнай часткі верша М.А.Някрасава пра маральнаснага чалавека (1847), які застаў жонку з палюбоўнікаму 1-й частцы, і яна памерла; у 2-й памёр сябар у турме, што не сплаціў пазыку; у трэцяй утапіўся селянін, бо не вытрываў прыгнёту; у чацвёртай ад чахоткі памёрла дачка, якую выдаў за старога багацея.
Я аналізаваў ужо яго паэму "Каму на русі жыць добра", а зараз рэцэнзію захацелася напісаць на вершы класіка. "Вчерашний день, часу в шестом..." - верш, напісаны 21 лютага 1852 г. у дзень смерці М.В.Гогаля, пра тое, што разумееш, наколькі чалавек быў важным, толькі пасля яго смерці (у мяне ёсць падобны верш, напісаны ў дзень смерці Рыгора Барадуліна "Сыходзяць беларускія паэты..."):

И только труп его увидя,
Как много сделал он, поймут,
И как любил он - ненавидя.

Крылатымі выразамі сталі многія радкі М.А.Някрасава, як напрыклад: "Поэтом можешь ты не быть, но гражданином быть обязан" - з верша "Паэт і грамадзянін" (1856). Магчыма, і вы знойдзеце колькі афарызмаў у вершах М.А.Някрасава, калі пачытаеце яго цудоўную паэзію. Вельмі шмат цікавых вершаў, што адлюстроўваюць яго гістарычную эпоху. Гэта і "Меркаванні ля параднага пад'езда" (пра сялян у лапцях, нагах у крыві, армяках худых, з крыжамі на целе і сагнутымі спінамі, якія прыйшлі да маёнтка пана), гэта "Чыгунка" (1864) і іншыя вершы.
Смачна чытаць, спадарства!

Комментарии


А можна зацаніць твайго аўтарства верш "Сыходзяць беларускія паэты..."? Вельмі цікава было б.


Сыходзяць беларускія паэты
Амаль забытымі,
Без пафасу, павольна, ціха.
Сыходзяць беларускія паэты,
Што аж пад плітамі
Каменне зварухнецца ўздыхам.

Сыходзяць беларускія паэты,
А не страляюцца,
Не вешаюцца, як у драме.
Сыходзяць беларускія паэты
І будуць ля Айца,
Бо іншых выбачалі самі.

Сыходзяць беларускія паэты
Скруцілі дуліну
Старой з касою ў рызе чорнай.
Сыходзяць беларускія паэты,
А з кніг прытуленых,
З грудзей пакрочыць босай зорка.

2014 г.


"Сыходзяць беларускія паэты
Скруцілі дуліну
Старой з касою ў рызе чорнай." ... сапраўды.
Мне даспадобы =)


Дзякуй. Гэты верш я ўзяў, каб пакласці замест кветак, калі было развітанне ў Чырвоным касцёле з паэтам. Але побач з труной было столькі таленавітых пісьменнікаў (Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Усевалад Сцебурака, Алесь Камоцкі і інш.), што мае сціплыя дотыкі да паэзіі падаліся настолькі недарэчнымі, што я забраў тэкст з сабой.


Да, беларускія паэты вельмі сціплыя ~_~


Ага, гэта пра мяне, дакладна)