Больше рецензий

26 марта 2024 г. 13:43

71

5 Беларускі "Стэпавы Воўк"

(толькі першая частка)
Магічны тэатр. Уваход - толькі вар.ятам!

Чаму гэта добрая кніга?
Стыль, густ, культурны капітал, яркасць вобразаў, праца з фанэтыкай - усё на ўзроўні якаснай эўрапейскай літаратуры.
Смеласць быць незразумелым, не звяртаць увагі на магчымае незадавальненне людзей простых, нармальных, здаровых - безапеляцыйная смеласць быць сабой.
Па-сапраўднаму захапляльны і такі блізкі сэрцу кожнага ненармальнага сюжэт, шчырасць у партрэтах персанажаў, несімпатычнасці галоўнага героя.
Пачытаць яе прыемна, згадкі Менску і гучанне рэдкаўжывальнай шматпакутнай мовы выклікае замілаванне асабіста ў мяне.

Адзінае што, канешне, другасна (вторічно). Колькі ўжо такіх раманаў, персанажаў, сцэнаў было ў 20 стагоддзі! Трошачку набіла аскому. Пара наперад, да пасля-постмадэрнізму!

Але ўсё роўна добра, што гэты твор існуе, і за гэта дзякую аўтару і выдавецтву <з