Больше рецензий

Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

24 сентября 2023 г. 16:07

314

3.5

Падзеі рамана маюць месца ў беларускім мястэчку N. Дарэчы анатацыя абяцае, што гэта гісторыя магла адбыцца ў кожным беларускім мястэчку. Але даволі хутка аўтар праз свайго героя абмяжоўвае месца дзеяння. Герой абвяшчае, што такіх мястэчкаў на Беларусі хапае, але яно не размешчана ні на Палессі, дзе герою не падабаецца багна, ні на усходзе, дзе занадта блізкі «рускі свет», ні на захадзе, дзе героя даймаюць бязмежныя лясы. Такім чынам месца дзеяння абмяжоўваецца ўсяго некалькімі раёнамі. Выходзіць у Беларусі нічыім абяцанкам давяраць нельга. Крыху пра героя-выкрывальніка – гэта Локісаў Антон Станіслававіч, 5 ліпеня 1970 году нараджэння, мастак з «Беларусьфільму». Ну як з «Беларусьфільму»... калісьці пару гадоў на ім працаваў, а зараз – часова безпрацоўны. Выходзіць, верыць, у наш час, нельга нікому, часам нават самому сабе. Мне – можна! Гэтыя звесткі герой праведамляе на допыце ў мясцовым міліцэйскім пастарунку. Туды ён трапіў па падазрэнні ў тым, што ён на самой справе – локіс, мядзведзь-пярэварацень, нашчадак роду пярэваратняў Шэметаў, і ноччу здзейсніў забойства мясцовай прадавачкі. Завязка адбылася, і ў яе выніку Антон Локісаў застаецца ў мястэчку N пад падпіскай аб нявыездзе. Пагаджацца з абставінамі герой не жадае і пачынае сваю барацьбу. Апынуўшыся паміж бакамі, якія жадаюць правіць у мястэчку і прадстаўляюць розныя сілы і з-за гэтага змагаюцца паміж сабой, Локісаў павінен знайсці хаўруснікаў і гэта яму ўдаецца. Са сваім новым рухам «Локіс-off», з лозунгам «Локіса – няма» герой урываецца ў мясцовую палітыку. У гэтай частцы можна з іншага боку паглядзець на тэрмін «бяззубая апазіцыя».

У тэксце часам прысутнічаюць кавалкі на рускай мове, і як жа па-іншаму яны ўспрымаецца пасля беларускай. Не ведаю ці наўмысна аўтар выкарыстоўваў шмат словаў з літарай «о» для рускіх частак, але чатецца і ўспрымаецца перакрэжаванне моў на самой справе дзіўна.

Анатацыя абяцае сумесь жанраў: вострасюжэтны трылер, філасоўскую прыпавесць, сацыяльную драму з камедыяй, нават у тэксце праз аднаго персанажа дадаткова характарызуе жанр як кашмар, трылер, фільм жахаў, трындзец. Але ўсё ж камедыя тут перамагае і пасмяяцца за чытаннем кнігі даводзіцца куды часцей чым баяцца і нервавацца за герояў.