Больше рецензий

14 июня 2023 г. 15:06

232

4 розныя пачуцці

Яшчэ ніводная кніга не пакідала пасля сябе такія падвойныя пачуцці. З аднаго боку, яна добра грае на нашай беларускай самаідэнтыфікацыі, на настальгіі па вёсцы і каранях. Тэмы, якія падымаюцца, вельмі розныя: адзіноцтва, род, Чарнобыль, побыт і гд гд.
Але калі прыбраць эмоцыі, што застанецца? Рваныя запісы даўншыфцера, які прыехаў на дзядова селішча "шукаць сябе". Моманты, калі гг марыць, што да яго будуць ездзіць унукі, качацца на арэлях на ліпе, мяне дзіка раздражнялі. Алё, у цябе недзе там ёсць дачка, якую ты кінуў і час адчасу возіш да сябе ў госці! З якой радасці ўнукі будуць да цябе ездзіць...