Больше рецензий

23 апреля 2023 г. 14:49

225

4 Я хацеў бы, каб гэта быў сон. Але гэта не сон. Не, не сон. Гэта — праўда.

Аповесць - рэквіем.
Твор ахоплівае 20 гадоў жыцця галоўнага героя. Ад маленькага хлопчыка, які ўбачыў страшную карціну: ахопленую полымем родную вёску разам з усімі аднавяскоўцамі, смерць ва ўсіх яе праявах. Маленькі герой быў не гатовы паверыць у рэчаіснасць таго, што адбываецца. Толькі праз 20 гадоў прыйшло ўсведамленне тых падзей. На прыкладзе героя, паказаны наступствы вайны на душы і сэрцы людзей, якія застаюцца з імі да канца іх дзён.
Твор праклінае вайну. Аўтар спадзяецца, што падобнае ніколі не паўтарыцца, але нажаль, гэта не так...

"З вайною трэба змагацца, пакуль яна не пачалася. Бо калі пачнецца, змагацца з ёю будзе па часе. Змаганне тады так ці інакш прывядзе да такіх ахвяр, на магіле якіх мы цяпер вось адкрываем помнік..."