Больше рецензий

22 января 2023 г. 16:32

559

5 Звычайная дзяўчына ў незвычайным свеце

Стагоддзе высокіх тэхналогій нястомна крочыць па планеце. Цяжка ўявіць сучаснасць без камп'ютэра, дзе захоўваецца ўсё тваё жыццё, што запісана ў выглядзе фатаграфій, паведамленняў, музыкі, гульняў і дадаткаў на ўсе выпадкі - ад анлайн-шопінгу да дастаўкі ежы. Казкі пра фей, чараўнікоў, каралеўства адышлі на другі план. Зараз прыярытэтам з'яўляецца халодная логіка, і няма месца для дзіўных фантазій і мыслей пра чароўных істот.

І вось перад намі пачынаецца гісторыя жыцця простай 16-гадовай дзяўчыны Мэган. У яе рэальнасці няма месца казкам. І зноў класіка жанру - аўтар не адмаўляецца, што як толькі ў яе галаву прыйшла ідэя аб стварэнні фэнтэзі пра фэйры, галоўная гераіня была павінна быць звычайнай дзяўчынай, якая не мела ніводнага ўяўлення пра існаванне Фэйрылэнда і яго насельнікаў. Але гэты свет ведае пра яе і яе моц. Мэган - напалову фэйры, яе сапраўдны бацька - кароль, кіраўнік аднаго з найбольш уплывовых Двароў. І жыла дзяўчына і не ведала турбот, ніколі не пазнаўшы пра сваё паходжанне, пакуль яе малодшага брата не скралі і не замянілі падменышам. Жыццё пераварочваецца з ног на галаву, ужо нельга ігнараваць сваё мінулае і надышоў час ствараць новую будучыню, дзе лепшы сябар - твой верны вартавы, персанаж шэкспіраўскай п'есы, а вораг - прынц з іншага Двара. Але менавіта да іх дапамогі Мэган, для якой кожны дзень поўны выпрабаванняў і праверак на трываласць, вымушана звярнуцца, как выратаваць брата ад небяспечных Жалезных фэйры.

На шляху дзяўчыну будуць чакаць небяспекі, пры гэтым назіраецца яе рост і развіццё. Так, яна ўсё яшчэ не ўспрымае сябе як частку Фэйрылэнда, але вучыцца выжываць і паволі разбіраецца ў правілах існавання ў свеце чароўных істот. За ёй палююць, бо Мэган - адзіная, хто можа без асцярогі быць у асяроддзі жалеза, што небяспечна для старакроўцаў, іншых фэйры, акрамя Жалезных. Чытачу паказваецца свет юрлівасці, распусты, здзелак і пры гэтым незямной прыгажосці. Але за гэтай прыгажосцю хаваецца небяспека, бо нават звычайны фрукт можа забіць або выклікаць галюцынацыі. Увогуле, трэба натапырыць вушы.

Мяне прывабіў персанаж кайт-шы Грымалкіна, у якога амаль на любое пытанне ёсць асаблівы адказ: "Я кот". Але ж, ужо даўно каты лічацца незвычайнымі жывёламі, якія звязаны з магіяй - прыкладам можа быць Чэшырскі кот з "Алісы ў Краіне Цудаў", які меў магчымасць раптоўна знікаць. Аднак нават нягледзячы на свае нахабныя ў некаторай ступені паводзіны, Грымалкін адрозніваецца вернасцю і адданасцю, нават калі па яго словах гэта не сказаш.

Кнігі зачапіла мяне сваёй сувяззю сучаснасці са старажытнымі казкамі. Мэган выступае як злучнае звяно паміж двумя сусветамі, і гэта аказвае на яе моцны ціск, але пры гэтым выхоўвае характар і здольнасці. Кніга спадабаецца аматарам фэнтэзі. Складаных паваротаў чакаць не варта, але гісторыя зацягвае.