Больше рецензий

1 декабря 2022 г. 10:11

458

4 Каханне - гэта хвароба, якую трэба лячыць

Што такое каханне? Усе мы адкажам на гэтае пытанне па-рознаму. Хтосьці скажа, што гэта незвычайнае пачуццё любасці да іншага чалавека, хтосьці пачне тлумачыць навуковай мовай, што гэта выдзяленне ў кроў так званых "гармонаў кахання" (напрыклад, сератаніна і дафаміна) пры выбары падыходнага партнёра для сумеснага жыцця. Нельга сказаць, што адно вызначэнне супярэчыць іншаму. Наадварот, нейрабіялогія даказвае нам, што менавіта каханне спрыяе фарміраванню парных сувязяў дзякуючы дафаміну, які трапіў у крывяносныя сасуды. І ў той жа час прыгадваецца лацінская фраза "Amantes sunt amentes" (у перакладзе азначае "Закаханыя - вар'яцкія"). Усяго адна літара ў слове цалкам мяняе яго сэнс, добра апісваючы сутнасць. Сапраўды, закаханыя людзі могуць здзяйсняць дзіўныя ўчынкі з-за сваіх пачуццяў, паддаючыся парыву эмоцый. Кахаць можа быць жудасна і нават небяспечна  - па статыстыцы, непадзеленае каханне сустракаецца ў 4 разы часцей ўзаемнага і нярэдка прыводзіць да псіхалагічных праблем.

У некаторых краінах зараз тэстуецца падбор "сапраўдных любімых" на малекулярным узроўні. Стваральнікі метаду абяцаюць высокую дакладнасць, што дазволіць мінімізаваць рызыку незадаволенасці з нагоды партнёра, аднак даследаванне патрабуе пэўнага фінансавання. Таму можна сказаць, што кніга Лорэн Олівер зусім не з'яўляецца чымсьці з раду фантастыкі. Але тут жа хочацца заявіць вучоным: "Прачытайце "Дэлірыум", вывучыце тое, што там напісана! Апамятайцеся!" І літаральна, кніга, няхай нават яна не ідэальная ў некаторых момантах, адчыняе перад намі дзверы ў пастапакаліптычны свет, дзе каханне ўспрымаецца як хвароба і патрабуе выкаранення. Працэдура эвалуацыі пазбаўляе ад непатрэбных расчараванняў, зводзячы рызыку жыцця не з тым партнёрам да мінімуму. Вядома ж, не абыходзіцца без бунтаўнікоў, тых, хто супраць устаноўленага рэжыму. Зрэшты, гэта класічны сюжэт, калі назіраеш, як адбываецца проціборства паміж двума сіламі. А асабліва цікава, калі заўважаеш пераход людзей з аднаго боку на іншы, калі хтосьці становіцца здраднікам, як бы брыдка гэтае слова ні гучала.

І, нягледзячы на весь непрыемны бок сюжэту, кніга прымушае задумацца і пачаць па-сапраўднаму шанаваць тое, што Лорэн Олівер называе "амор дэлірыя нервоза".