Больше рецензий

Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

28 октября 2013 г. 10:43

134

3.5

Неровная книга, как эмоции подростка. Эпизоды (не тянут они на рассказы) в основном веселые, анекдотичные, но есть и трогательные, ранящие. Тексты про современных школьников, более развязных и "гаджетных", чем были когда-то мы. Наверное, книга не плохая, но мне давалась трудновато. Просто я не чувствую к школе ну никакого очарования (а уже больше 15 лет прошло!). Слишком хорошо напоминает книга нелюбимую мной атмосферу: подростковую неуверенность, незащищенность, неловкость. Не хочу туда возвращаться.

Няроўная кніга, як эмоцыі падлетка. Эпізоды (не цягнуць яны на апавяданні) пераважна вясёлыя, показкавыя, але ёсць і кранальныя, балючыя. Тэксты пра сучасных школьнікаў, больш развязных і "гаджэтных", чым былі колісь мы. Напэўна, кніга не благая, але мне давалася цяжкавата. Проста я не адчуваю да школы ну аніякага замілавання (а ўжо больш за 15 гадоў прамінула!). Надта добра нагадвае кніга нелюбімую мной атмасферу: падлеткавую няўпэўненасць, неабароненасць, няёмкасць. Не хачу туды вяртацца.

Комментарии


Во я таксама з тых жа меркаванняў не люблю чытаць пра школу. Абсалютна няма ахвоты туды вяртацца)


Мне нядаўна нават сон сніўся, што я зноў у школе, часткова са сваімі аднакласнікамі, часткова з Басінымі. І вось як мае быць адседжваю ўрок за ўрокам і думаю з пазіцыі дарослага: "Ну не, усе гэныя цёткі-дзядзькі, якія замілоўваюцца "вось бы ў школу вярнуцца", проста пакутуюць на амнезію і не ўяўляюць, якая гэта цягамоціна і прыніжэнне".


А ў мяне была проста цудоўная настаўніца першых класаў. Вось да яе я б вярнулася з задавальненнем :)))


Мамуль, і вось менавіта ў гэту цягамоціну і прыніжэнне ты мяне і гоніш...