Больше рецензий

14 июня 2022 г. 13:37

76

3.5 У адным чорным-чорным парку Горкага сядзеў чорны-чорны мастак-пісьменнік....

Высветлілася, што сярод маіх знаёмых і сяброў Глобус выклікае розныя эмоцыі. Камусьці вельмі падабаецца, камусьці наадварот. Для мяне "Дамавікамерон" Глобуса у старэйшых класах стаў сапраўднай бомбай сярод розных ванільных твораў школьнай праграмы. Не-не, "Дамавікамерон" мы не вывучалі ў школе канешне - чытаў з-пад парты, калі сябар даў пачытаць. Таму Глобус мне заўсёды цікавы. Калі меньш, калі больш, але не магу прайсці міма.
"Гісторыі пра Мінск і ваколіцы" - гэта зборнік кароценькіх страшненькіх гісторый пра горад, жыхароў горада, пра з'явы і жывёлаў. Іх у кніге так шмат, і яны такіся кароценькія-кароценькія, што лепш за ўсё чытаць і на ноч, перад тым як класціся спаць. У дзень па адной гісторыі. То у каго прывід завядзецца, то чорт сустрэнецца у бары, то русалка заказыча да смерці. Але самае цікавае, што ўсе гісторыі звязаныя з Мінскам. Усе знаёмыя месцы, бары, закуточкі, паркі, вуліцы. Я люблю такія творы, калі месцы не выдуманыя. Выходіш на вуліцы і ўяўляеш сябе героем пужальнай гісторыі. Можа гэта чорт бязрогі у цябе спытаў, як прайсці да вуліцы Казлова, а потым спытаў пра запалкі?..
Але не ўсе гісторыі ў кнізе захапляльныя. Шмат і такіх, якія не вызываюць ніякіх эмоцый. Ішоў-ішоў чалавек, кульнуўся праз мост і ўтапіўся. І што? І ўсё. Але ж ёсць і класныя казачкі пра такія рэчы, пра якія я б сам не здагадаўся. І пра заляцанні ката да свінкі мне было смешна чытаць. Калі не цурацца крыху дураватых, але смешных гісторый, і чытаць пакрысе, то кніга вельмі прыкольная.
Хацелася б такую пра родныя Баранавічы.