Больше рецензий

Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

11 мая 2022 г. 20:20

2K

3.5

Вёска Курані Алешніцкага сельсавета Юравіцкай воласці, але гэта толькі нічога не вартая геаграфічная прывязка. На самой справе яна згублена на выспе пасярод палескіх балот. Дабрацца туды можна толькі летам, калі сцежкі трохі прасохнуць, ці зімой, калі балота замярзае і шлях можна пракласці наўпрост. У навакольных балотах знаходзіцца банда Маслака якая наводзіць жах на мясцовых жыхароў, а савецкая ўлада далёка. Час у які адбываецца дзеянне прама не ўказаны, але па ўскосных узгадках можна меркаваць што гэта 1926 і 1937 гады. І таму час ўладзе саветаў усталявацца і тут. Гэта і з'яўляецца галоўнай мэтай твору.

Часткі тэксту якія апавядаюць аб сялянскім жыцці, іх турботах і святах чытаць найбольш цікава, хоць яны і фрагментарныя і не апісваюць усю паўнату сялянскага быту. А часткі з праслаўленнем дзеянняў савецкай улады нібы пісаў іншы чалавек. Як казаў Валеры Гапееў у сваім "Праклёне"  аб бссраўскіх паэтах, лёгка можна адрозніць верш напісаны з натхненнем, у якім жыццё і прырода так і сыходзяць з радкоў, ад штучнага напісанага па замове зверху верша

Персанажы ў кнізе падабраны на любы густ. Здаецца большасць сярод іх радня, шмат хто мае прозвішча Дзяцел, але каб не блытацца і адрозніваць персанажаў аўтар (і, вядома, вясковы звычай) надзяліў усіх мянушкамі.
Васіль «Дзятлік» Дзяцел - першы з кім знаёміць аўтар. Малады ваўкаваты хлопец які зрабіўся галавой сям'і, у якой акрамя яго яшчэ маці, стары дзед і малодшы брат. Гаспадарка ў іх бедная, зямля неўрадлівая. Галоўная мара Васіля прыдбаць лепшы надзел, а потым ён ужо зажыве.
Ганна Чарнушка - маладая вясёлая дзеўка ў якую закахана прыкладна палова вёскі. У яе ёсць бацька з мачыхай і малодшы брат. Гаспадарка ў іх таксама небагатая. І сямейныя надзеі звязаныя з тым, што Ганна выйдзе замуж і мужа прывядзе ў прымакі.
Яўхім "Корч" Глушак - прадстаўнік мясцовай "залатой моладзі". У яго сям'і бацька і маці, малодшы брат, і нават парабак. Гэта самая багатая сям'я ў вёсцы, можна сказаць "кулацкая". Усе багацце даўно зароблена бацькам, а зараз толькі падтрымліваецца. Іх галоўны клопат захаваць свае ўражаныя надзелы. Асноўны занятак Яўхіма бадзяцца па дзеўках і шукаць да каго б прычапіцца. Але ў сялянскай працы не лайдак.
Міканор Дзяцел толькі дэмабілізаваны з войска. Камсамолец і мясцовы актывіст. Жыве разам са старымі бацькамі. Гаспадарка ў іх ня тое што бедная, а нават занядбалая. У Міканора столькі планаў, што здаецца яго галоўная мара - раздваіцца, бо трэба пабудаваць у вёсцы баню, узвесці праз балота грэблю, правесці меліярацыю каб з'явілася больш урадлівай зямлі, сабрацца ўсёй вёскай у камуну і правесці перадзел зямлі. Гэта толькі грамадскія патрэбы, і усе трэба зрабіць як мага хутчэй. А ёсць жа і свае патрэбы, напрыклад давесці да ладу свой двор, ажаніцца, змагацца супраць рэлігійных забабонаў бацькоў.

Пад час чытання аб спробах заляцання Яўхіма да Ганны з'явілася пачуццё, што я ўжо чытаў твор. У эпізодзе калі Яўхім хацеў ссільнічаць Ганну я быў упэўнены, што спроба спраўдзіцца, нават успомніў як пісаў пра гэта ў школьным сачыненні. Але на дзіва дзеўка змагла адбіцца. І вось мне цікава ці гэта ў мяне праявіўся эфект Мандэлы, ці ў школьнай праграме ёсць яшчэ адзін твор у якім хлопец згвалціў дзеўку ў лесе пасля сялянскіх работ?

Прачытана для гульні Собери их всех!