Больше рецензий

1 июня 2013 г. 02:58

141

5

Выдатны гарадзкі раман ад аднаго з найлепшых паэтаў сучаснай Беларусі.
Чытаць цікава і лёгка, нібы газіроўка ўсё-ткі зь сіропам. Ніколі-б не падумаў, што Менск можа стаць рамантычнай плятформай для выдатнай гісторыі. А гісторыя, між іншым, працягваецца і дагэтуль: нават у 2010 годзе...
Дзякуй аўтару, што абмінуў ідыялягічную "палітыку", пакінуўшы толькі палітыку індывідуальную. Да, у тэксьце прысутнічаюць КДБ і допыты. Але яны - усяго фон для Асі й Нэлі, для стыляг і Новага Сьвету. Проста час быў такі... Проста час ёсьць такі.
Гатовы сцэнар для ўдалага нацыянальнага рэмэйку чэскага фільма "Rebelové" (сюжэт лепей за расейскую пародыю "Стиляги").