Больше рецензий

29 декабря 2021 г. 20:30

578

4 Іншапланетныя страсці, або Цалуй ужо яе, дурань!

Да гэтага моманту я толькі раз чытала кнігу, дзе адным з галоўных герояў быў іншапланецянін. І вось я зноў знаёмлюся з прыхаднямі. Ці думала я, што гэтая гісторыя захопіць мяне? Вядома ж, не. Так, я ведала, што раманы у стылі фэнтэзі - мае любімыя, аднак не ўсе ж яны бываюць добрыя. І вось, прачытаўшы кнігу са спісу "50 лепшых кніг для падлеткаў", які мне трапіўся некалькі гадоў таму, я, ужо не падлетак, практычна вішчу ад гісторыі. Так, фандом ужо амаль страціў сваю папулярнасць, але ніколі не позна ўзяць у рукі кнігу і захапіцца чытаннем.

Галоўная гераіня апісваецца як простая дзяўчына, што не прываблівае ўвагі. У яе нават імя зусім звычайнае - Кэці. А вось імя галоўнага героя мяне вельмі прывабіла, бо яно такое ж, як і ў майго любімага героя з "Дзённікаў вампіра" - Дэйман (тонкі намёк на яго небяспечную натуру). І выразна прасочваецца знаёмае нам усім клішэ: дрэнны хлопец улюбляецца ў добрую дзяўчыну. Але хто я такая, каб асуджаць пісьменніцу за падобную гісторыю: я ж люблю такі сюжэт.

Але папярэджваю адразу: няглездячы на усе намёкі, чакаць рамантычных прызнанняў у каханні не трэба. Кэці занадта занятая сваёй нянавісцю да Дэймана, каб заўважыць пробліскі пачуцця, што з'яўляецца кожны раз, калі хлопец знаходзіцца побач з ёю. А вось Дэйман не баіцца паказаць, што ён адчувае да яе. Аднак нават ён выражае свае эмоцыі ў неўласцівай для іх форме. Хлопец паводзіць сябе занадта рэзка, часта грубіяніць. Такім чынам, бачна новае клішэ: ад нянавісці для кахання - адзін крок.

Не магу, аднак, сказаць, што я задаволеная вокладкай. Усё-такі ў кнізе Дэйман мае смарагдавы колер вачэй, а на вокладцы яго вочы блакітныя.

І чым жа скончыць? Тым, што я абавязкова прачытаю ўсю серыю, страціўшы на гэта некалькі дзён, якія, вядома ж, будуць цікаўныя. Але засмучацца з-за тупасці герояў я ніколі не перастану.