Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

24 июля 2021 г. 21:04

165

4

Зраблю прызнанне: у перакладзе Андрэя Хадановіча я магу чытаць любыя вершы. Асабліва дасціпную паэзію чалавека, які многім добра вядомы паводле афарызмаў.
Быў час, калі я вучылася ў школе, не так добра разбіралася ў літаратуры, а пагатоў у польскай, і карысталася рознымі месенджарамі, якія тады існавалі. Было прынята павесіць у апісанні свайго профілю ў ICQ (алды тут?) якую-небудзь разумную цытату. Галоўным спонсарам цытат на той час быў Станіслаў Ежы Лец. Тады я не асабліва ўяўляла, хто гэта такі, але яго цытат было паўсюль мноства.
«Гораздо лучше не верить в человека, а быть уверенным в нём», «Дурак — это человек, считающий себя умнее меня», «Многие из тех, кто лез в светила, повисли на фонарях». Інтэрнэт усё яшчэ поўніцца імі :)
Вось і ўяўлялася мне, што Лец — гэта нейкі дзядзька, які спецыяльна піша афарызмы. Пазней я даведалася, што была не надта далёка ад праўды :) Толькі акрамя афарызмаў ён мае і іншую багатую літаратурную спадчыну, пераважна паэтычную.
У гэтым зборніку сабраныя розныя вершы і фрашкі Леца, выбранае з дванаццаці яго паэтычных кніг. Ад дасціпных і актуальных нават цяпер сатырычных і гумарыстычных караценькіх вершыкаў, да сур’ёзнай паэзіі пра эміграцыю і знаходжанне ў канцлагеры.
Зразумела, што не ўсе зборнікі цалкам аднолькава цікавыя, і ў гэтай кнізе настолькі разнастайныя творы, што ў кожнага за нейкі верш дакладна зачэпіцца вока. Мне акурат даспадобы Лец-сатырык і Лец-гумарыст, многія вершы якога можна ладна прыкласці да гісторыі беларускай літаратуры.

Як розняцца людскія лёсы:
хто піша вершы, хто даносы,
а хто другое разам з першым —
даносы выкшталцоным вершам.
Тут бяссільны прымус і вырак,
курсы крытыкі і дрэсуры.
Гэты вырасце й будзе сатырык,
той — начальнік аддзела цэнзуры.
Цікава, калі ўрэшце пазнаёмяцца
унук паэта з цэзара нашчадкам, —
каму з унукаў прыйдзецца саромецца,
каму — хваліцца дзедавым заняткам?

картинка xbohx