Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

21 марта 2021 г. 15:05

109

4

Гэта другая кніга трылогіі “Беларусалім”, яна называецца “Сэрца сьвятла”. У ёй працягваюцца падзеі, якія апісаныя ў першай кнізе “Золак”, дзейнічаюць тыя ж героі, напрыклад, Белазор.

Калі-нікалі можна прачытаць у фэйсбуку, што Севярынец піша агітацыйна-хрысціянскія кнігі, у якіх аўтар дакучліва прапагандуе хрысціянства і рэлігію. Але насамрэч “Беларусалім” - гэта прыгодніцкі, вострасюжэтны твор, напісаны з выкарыстаннем хрысціянскага матэрыялу – міфаў, біблейскіх сюжэтаў і цытатаў. Мне ён нават нечым нагадвае раманы сучаснага вядомага пісьменніка Джэймса Ролінса, аўтара шматлікіх прыгодніцкіх трылераў, напісаных з выкарыстаннем хрысціянскіх легендаў і герояў.

У новай кнізе “Беларусаліма” працягваецца змаганне з тыранам Цімурам, які падпарадкаваў сабе краіну і ўсталяваў у ёй жорсткую дыктатуру. Больш таго, ён збіраецца ўвесці адмысловы рэжым кантролю за грамадзянамі, які канчаткова ператворыць іх у бяспраўных рабоў. Супраць гэтага злачыннага праекта пачалі змагацца хрысціяне. Яны спрабуюць узняць на барацьбу ўсё насельніцтва краіны. У эпіцэнтры гэтага змагання галоўны герой кнігі Белазор і яго сябры.

“Сэрца сьвятла” – гэта не толькі змаганне і вострасюжэтнасць, гэта яшчэ і адмысловая энцыклапедыя Беларушчыны. Дзе б ні адбываліся падзеі, ці то ў Полацку, ці то ў Гародні, ці то ў Віцебску, аўтар падрабязна апісвае, што такое Каложская царква, або якімі ўчынкамі нацыянальнага супраціву знакаміты Віцебск. Прычым падобныя аповеды часам сягаюць у глыбіні вякоў.

У нейкім сэнсе Севярынец у кнізе прадказаў многія падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў 2020 годзе. І шматтысячныя акцыі пратэсту, і жорсткае іх падаўленне, і тысячныя арышты. А пісаць кнігу Павел пачаў яшчэ ў 2005 годзе. Ну і тут варта згадаць, дзе гэтая кніга пісалася – у Малым Сітным, дзе адбываў хімію, у Амэрыканцы, дзе сядзеў пяць месяцаў, у Купліне, дзе адбываў другую хімію.

Кніга заканчваецца словамі “Працяг будзе”. Гэта значыць, што Павел і зараз не губляе час. Працяг будзе абавязкова.