Больше рецензий

10 марта 2021 г. 16:58

425

4 Перакуліцца з нічога ў нішто — не вялікая мэтаморфоза

П'еса "Тутэйшыя" сапраўды мела, мае зараз і будзе мець вялікае значэнне для Беларусі і беларускага народа. На яе старонках мы бачым сапраўдны боль беларусаў у асобе Янкі Здольніка, якія адчулі свою адметнасць, але, на жаль, нацыяй так і не сталі. А Мікіта Зносак паказаў нам і другі шлях - шлях прыстасаванца і чалавека, для якога яго хата - з краю. І мы, чытачы, бачым, што гэта - не выхад.

Мне вельмі шкада, што у школьныя гады я не цікавілася беларускай літаратурай, бо зараз разумею, што творы беларускіх пісьменнікаў такія ж актуальныя, як і 100 гадоў таму. І я спадзяюся, што ў хуткім часе мы прыйдзем да таго, каб звацца сапраўднай нацыяй і быць вольнымі