Больше рецензий

27 мая 2020 г. 21:54

651

5 Спойлер Нельга забыць

Цікава, што, купляючы кнігу, думала, што яна будзе зусім аб іншым - аб паўстанні 1863-1864 гадоў (дакладней, аб жанчыне, якая паехала ў ссылку за мужам-рэвалюцыянерам). У прынцыпе, я была амаль права: яна і сапраўды паехала ў ссылку, але пасля пакарання смерцю свайго каханага, і пра гэта было толькі ў "Пароме" - перадгісторыі рамана.
Асноўны жа сюжэт апавядае гісторыю кахання студэнта-паэта Андрэя Грынкевіча (праўнука той самай жанчыны і рэвалюцыянера) і замужняй выкладчыцы Ірыны Горавай (праўнучка капітана Горава, які якраз і згадзіўся пераправіць няшчасную праз Дняпро). Галоўным героем…