Больше рецензий

31 января 2012 г. 22:05

66

5

Калі брала ў рукі кнігу-зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаную чалавекам, даўно і шырока вядомым у першую чаргу вершамі, песнямі, і толькі пасля іх добра пашумеўшым раманам і сваім няпростым жыццёвым шляхам, рыхтавалася атрымаць як мінімум "дозу" ўражанняў і эмоцый. І ўсё адно "доза" пераўзышла ўсе прадчуванні.
У кожным уключаным у кнігу творы свой настрой, свой час, свае пытанні і пры гэтым аднолькава натуральна створаны і пасляваенны энкавэдэшнік, і служка гатэлю ў сучаснай Швецыі. У гэтай кнізе ёсць усё, ад праўдзівай прыпавесці да казачнай рэальнасці, ад кінематаграфічнасці да штодзённай будзённасці, ад трагедыі да фарсу, ад забойства да выпадковасці, ад прастытуцыі да шаленства, ад роднага падворку да скандынаўскага парома, ад калгаса да каралеўскага вяселля, ад фаталізму да веры.
Зычу аўтару напісаць яшчэ столькі, каб лік кніг прозы набліжаўся да колькасці кніг ягоных вершаў. Напісаць гэтак жа шчыра, гэтак жа таленавіта, гэтак жа праўдзіва.