Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

11 февраля 2020 г. 17:03

198

4.5

Задумалася, што гэта, магчыма, першая кніга балгарскага аўтара, якую я чытала.
Балгарская вёска, дзе жывуць цікавыя і каларытныя жыхары. У кожнага свая гісторыя, кожнаму аўтар падарыў яркі і непаўторны вобраз, праўда, часам даведзены да крайнасці і карыкатурнасці. Думаю, балгарскіх чытачоў такое магло і пакрыўдзіць. Але аўтар добра ведае, што такое самаіронія.
Жывуць у вёсцы даволі спакойна і аднастайна, але аднойчы іх спакой парушае сапраўдны англічанін, які вырашае збегчы ад шумнага гарадскога жыцця ў вёску. Купляе там дом, пачынае рамонт. Але не ў тую вёску ён сунуўся, ой не ў тую... Зусім іншымі ён уяўляў Балгарыю і яе насельнікаў.
Яго спробы інтэграцыі ў балгарскае грамадства выклікаюць смех, а кожны з жыхароў хоча выкарыстаць англічаніна ў сваіх мэтах.
Калі вы глядзелі фільмы Кустурыцы, то ведаеце, як выдатна ў яго атрымліваецца паказаць балканскі каларыт. Кніга Вешыма паводле атмасферы — гэта тыя ж фільмы Кустурыцы, толькі ў папяровым выглядзе і пра Балгарыю.
Прыйдзецца даспадобы кніга і аматарам футбола: там мноства імёнаў, апісанняў футбольных матчаў, а адзін з герояў праз суд плануе змяніць сваё імя на Нотынгем Форэст, у гонар любімага футбольнага клуба.
Кніга не вельмі аб'ёмная, з ёй можна прыемна правесці вечар, адпачыць і добра пасмяяцца.
картинка xbohx