Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

11 февраля 2020 г. 17:02

481

4.5

Новая кніга Андрэя Хадановіча стала для мяне адным з найлепшых паэтычных зборнікаў мінулага года. А згодна з галасаванкай экспертаў ад Радыё Свабода — найлепшай кнігай паэзіі 2019 года.
Зборнік складаецца з 55 арыгінальных вершаў і 5 перакладаў паэтычных твораў іншых аўтараў. Гэта новыя вершы, якія пісаліся з 2017 па 2019 гады, а таму адчуваецца ў іх пэўная актуальнасць.
Ад гэтай кнігі пахне летам і сонцам. Тут вершы пра жнівеньскую спёку і мора, пра ластавак у небе і вецер у косах. Шмат у кнізе Беларусі, таму яна яшчэ і пра падарожжы, пра прыгажосць розных куточкаў нашай краіны. А найлепшы час для падарожжаў — гэта зноў жа лета. Ёсць і вершы пра каханне, якія таксама асацыююцца з бесклапотнымі летнімі днямі. Але чым далей, тым больш холаду і набліжэння зімовых свят, а заканчваецца кніга выдатным святочным вершам “Ліст”.
Побач з такімі светлымі вершамі, якія дораць успаміны пра шчаслівае дзяцінства, ёсць і сур’ёзныя, і нават трагічныя вершы. Напрыклад, наступныя радкі, якія я лічу наймацнейшымі ў нашай паэзіі апошніх гадоў:

Не разбіраўся ў палітыцы.
Проста страляў у патыліцы.

Зборнік стане выдатным спадарожнікам для гэтых халодных (праўда, не зусім зімовых) вечароў. Успамінаць лета, якое ўжо прайшло, марыць пра лета, якое яшчэ будзе.
І словы, якія цяпер разам са мной ідуць па жыцці:

Расце трава — і табе расці,
і цуды рабіць — табе.

картинка xbohx