Отзывы о книге Ноч цмока

  • Аватар пользователя
    YanZahmyaleuski
    23 ноября 2019

    Ноч Цмока

    Пачынаючы чытаць гэту кніжку, я не чакаў ад яе шмат. Але аўтар мяне прыемна здзівіў. Перш за ўсё нетрадыцыйным поглядам на сучаснае беларускае мястэчка, якое ў гэтым творы бачыцца прывідам, які блукае па рэчаіснасці, часам знікае, а часам з’яўляецца на вочы кіраўнікоў вертыкалі. Па-другое, вельмі спадабаўся вобраз следчага, які нагадаў мне знакамітага польскага капітана, які “піў усё, акрамя какавы”. А яшчэ прыемна ўразіла наяўнасць агульнай усходнеславянскай містычнасці, якую можна прасачыць ад “Масакры” да “Тараса Бульбы”. Таксама зацікавіла пытанне, амаль філасоўскага кшталту, якое можна сфармуляваць наступным чынам: “Якое месца займае сучасная беларуская жанчына ў грамадстве, у якім пачварна злучаюцца панаванне састарэлых мужчын з жэстачайшым матрыярхатам”. Цалкам гаворка можа ісці пра тое, што прачытаць гэту кнігу будзе карысна і тынэйджару, і рамантычнай жанчыне бальзакаўскага ўзросту, бо “лязо не разрубіць хвалі”.

    like3 понравилось
    562

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым