Больше рецензий

2 октября 2019 г. 07:11

238

5

Уххх...
Па іншаму і не магу пачаць. Нарэшце прачыталі! Кнігу ўзяў у бібліятэцы яшчэ 19  жніўня. Чыталі больш за месяц, амаль паўтара. Але справа не ў тым што кніга не цікавая, як раз наадварот, а ў тым што я такі-сякі бацька. Кнігу чыталі з старэйшай дачкой перад сном, я чытаў, яна слухала. Сем казак, хай мы чыталі адну казку за два вечары, выходзіць за паўтара месяцы я змог выдзеліць дзіцяці толькі 14 вечароў. На самай справе не болей 10. Рамонт, куча іншай бязглуздзіцы, а час ляціць, таму глядзіце не прамаргайце той момант пакуль вашы дзеці маленькія і яшчэ слухаюць што вы ім чытаеце.

Але вяртаемся да самой казкі. Канешне, калі вось так чытаеш у храналагічнай паслядоўнасці напісання кніг, то вельмі добра бачна, як з кожнай наступнай, наша Надзея ўсё больш і больш набіраецца вопыта як аўтар. А тут яшчэ і на беларускай мове. Уххх. Але калі быць шчырым, то мне паказалася што крышку складана выйшла. Я вось напрыклад зусім нядаўна чытаў таго сама Караткевіча ("Ладдзя Роспачы"), там для мяне стыль мовы (так можна казаць?!) у параўнанні з гэтай казкай быў зусім простым. Тут жа, крышку складаней, як быццам Надзея да справы падышла з вялікай адказнасцю, мабыць не абышлося без таўшчэзных слоўнікаў, магу я канешне і памыляцца, але вось чамусьці мне так здаецца, што так яно і было. Але нічога, даведаўся шмат новых слоў ;). Усе казкі цікавыя, усе з добрым канцом. Маладзец! Але ў мяне пытанне... Дзе быў Меша? Я чамусьці яго прапусціў :(.