Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

30 апреля 2019 г. 09:47

384

4

Новы раман Валера Гапеева "Пазл" працягвае тэму, якая скразной ніткай ідзе праз усе яго ранейшыя дарослыя раманы, - барацьба паміж дабром і злом. Калі ў рамане "Праклён" паказана таямнічая цёмная сіла, якая змагаецца з дабром. А ў рамане "Ноч цмока" - развой гэтай барацьбы, калі дабро спрабуе атрымаць перамогу пры патрымцы нейкая метафізічнай сілы. Дык у рамане "Пазл" апавядаецца пра тое, як звычайная сям'я, якая нічым не вызначалася і была паспяховай, раптоўна апынулася пад знішчальным ударам наступстваў кепскіх і нават злачынных учынкаў навакольных людзей.

У архітэктара Віктара Анішчука, які жыў у адным з беларускіх райцэнтраў, усё складалася выдатна. І праца была добрая, і сын паспяхова вучыўся ў ВНУ, і каханне да жонкі не знікала, і нават з'явіліся грошы, каб пачаць будаваць свой дом. Але вакол пачаліся цёмныя справы, якія атачылі сям'ю з усіх бакой. Працаўніку ваенкамата далі хабар, і ён замест аднаго хлопца, выпісаў павестку ў армію сыну Віктара, які скончыў ВНУ і меў адтэрміноўку ад войска. Перад самым прызывам сына Віктара ўкусіў энцэфалітны клешч. Урач на медкамісіі перад прызывам не звярнула ўвагі на скаргі сына, а ў войску ўвогуле ніхто не звяртаў на іх увагі. У выніку хвароба прагрэсавала і дайшло да таго, што сын упаў у кому. Віктар і жонка з жахам даведваюцца пра гэта. Жонка сядае за стырно машыны і едзе ў абласны горад у шпіталь. Там урач ёй раіць з'ездзіць у Менск і з-пад палы купіць патрэбныя каштоўныя лекі. Лекі жонка купляе і вяртаецца ў абласны цэнтр. Але перад гэтым уздоўж дарогі скралі ахоўную сетку, на дарогу выйшаў лось і жанчына, якая везла лекі, гіне ў аварыі. А ў гэты час Віктар ідзе разбірацца ў бальніцу і са скандалам патрабуе даць яму медычную карту сына. Карту яму не даюць, выклікаюць міліцыю. Міліцыя садзіць яго, як хулігана, на суткі. І практычна ўвесь раман - гэта расповед пра той жахлівы ланцуг падзеяў, які зьнішчыў, спляжыў сям'ю.

Але самае нечаканае - у канцы рамана. Усе тыя людзі, якія аказаліся датычнымі да гэтай трагедыі сваімі кепскімі учынкамі - зазнаюць жахлівую помсту. Прычым гэта не Віктар будзе выконваць гэтую помсту, а нейкая невядомая таямнічая сіла.

То бок гэта раман яшчэ і пра немінучую расплату, якая абавязкова знойдзе вінаватага ў садзейнічанні зла. Не яго самога, дык яго нашчадкаў.