Больше рецензий

28 марта 2019 г. 10:32

1K

5 Нікога не шкада

Вельмі захапляльны, проста па-майстэрску напісаны і перакладзены раман. Але разам з тым вельмі страшны. Асабліва таму, што аўтар вырас у суседняй мясцовасці, мае сваякоў на Данбасе, сам нярэдка там бывае. Вельмі важным мне падаецца тое, што твор напісаны зусім без палітыкі, не паказваюцца прычыны, па якім усё гэта здарылася, ні разу не ўзгадваюцца іншыя краіны.

Нечым нагадаў "Знак бяды" Быкава, але калі там людзі проста жылі на сваёй зямлі і вайна прыходзіла прама ім у хату, то тут галоўны герой сам лезе ў вайну, каб выратаваць пляменніка. Пры чым вайна тут – гэта не велічэзныя бойкі, не пір ненажэрнай Смерці. Тут Смерць стаіць за рогам і цярпліва чакае, калі ж ты зойдзеш за яго і трапіш у прыцэл варожага (а можа і свайго) снайпера. І патрапіш не таму што ты – вораг, а проста таму што.

Як ужо напісаў польскі крытык Войцэх Арліньскі, свет кнігі больш паходзіць на свет нейкіх фантастычных твораў пра постапакаліпсіс. Але вельмі ўражвае, што гэта не ён. Гэта рэальнае жыццё. Жорсткае. Бязлітасцівае. Рэальнае. Тут ты ледзь не ў любы момант можаш пераўтворыцца з выпадковага мінака ў памочніка доктара, ад дзеянняў якога залежыць жыццё цэлага чалавеку. Але нікога не шкада. Нікога не шкада.

Комментарии


Ваша рецензия натолкнула на мысль: а не замахнулся ли, и впрямь, Жадан на "вечность"?) Современники всё понимают, а для потомков будет просто "(пост)апокалиптический роман". Дочитаю - определюсь.