Больше рецензий

28 февраля 2019 г. 08:43

86

5

Кожная ккніга якую мы пачынаем чытаць у нашых руках з’яўляецца па нейкай прычыне. Ў маім выпадку дзякуючы знаёмству з такім рухам як БУКРОССІНГ (здаецца многія і не ведаюць што гэта, і што нават у нашай вёсцы Краснае, так сама ёсць палічка на якой стаяць кнігі, якія можа ў любы час узяць тое што табе спадабалася і крочыць да хаты чытаць https://vk.com/ballycumber_minsk ).
Так чаму ж я яе ўзяў, чаму менавіта гэтую, на першы погляд вельмі дрэнную кнігу (вельмі сумная вокладка, старонкі жоўтыя, а шрыфт мелкі) ?
Я пытаўся разабрацца што ж мяне так вабіць да жанру “Вестэрн” , і прыйшоў к таму што мабыць усё пачалося з гульні на ПК. Да, як бы гэта абсурдна не выглядала, але калісьці мы з сябрамі амаль ўсёй вёскай гралі ў адну і тую ж гульню, а менавіта “Desperados” https://ru.wikipedia.org/wiki/Desperados:_Wanted_Dead_or_Alive . На той час (прыкладна 2002…2003 год) гэта была вельмі прыгожая гульня!!!
Далей былі кнігі Джеймса Фенимора Купера і шмат іншых, і вось зараз дабраўся да Луі л’Амур.
https://www.livelib.ru/book/1000542031-serebryanyj-kanon-sbornik-lui-lamur
Першы расказ мне спадабаўся, але я хацеў іншага і вось ўжо “Серебряный каньон” даў мне тое, што я хацеў, а менавіта поўнае апусканне ў мір “Desperados”  як бы гэта не было абсурдна, але я доўгі час хацеў пачытаць нешта на падабенстве таго, што было ў гульні. І вось мая мара споўнілася! Дарэчы расказ “Вниз, по склонам холмов», так сама вельмі цікавы!!!
Вялі дзякуй таму хто пазнаў сваю кнігу. Дзякуй вам за тое што пакінулі яе на палічцы і тым самым падарылі мне магчымасць пазнаёміцца з такім аўтарам як Луі л’Амур і атрымаць вялікую колькасць прыемных эмоцый і перажыванняў.
Вось ваша кніга:
https://www.bookcrossing.com/journal/15403832?rel=1#5
Жадаю ўсім поспехаў з чытаннем кніг. З кожным часам гэта становіцца ўсё складаней і складаней, таму што тэлефоны з вялікай колькасцю непатрэбнага захапілі нас у жудасны палон….
Чытайце…чытайце…чытайце, там што гэты малюнак на самай справе адлюстроўвае тое, што адбываецца з тым хто чытае кнігі.