Больше рецензий

4 декабря 2018 г. 09:38

699

5 "Ноч" В. Марціновіч

Другая за год кніжка Віктара Марціновіча. Гэтым разам постапакаліпсіс. Думаю, усе бачылі шмат розных фільмаў на гэту тэму. Не ведаю, як вам, але мне заўсёды было цікава: а што адбывалася бы ў маёй краіне ў такіх абставінах? І мне падаецца, у Марціновіча добра атрымалася гэта паказаць.
Жыццё ў краіне працягваецца нават пасля таго, як святло знікла разам з часам. Бо як вызначаць час, калі няма ні світанкаў, ні захадаў. У новым свеце амаль кожны знайшоў сабе месца. А хто не здолеў - знайшоў выйсце...
Галоўны герой рамана - Кнігар, які жыве разам са сваёй "сабуляй" Гердай у Вольнай Муніцыпаліі Грушаўка. Гэта адзін з полісаў, на якія падзяліўся Мінск. Але Кнігар разам з Гердаю мусіць выправіцца ў дарогу, бо калісьці пакрыўдзіў тую адзіную, якую кахаў. Меж імі безліч кіламетраў адлегласці і адвечная ноч. Ды пачвары, пра якіх пішуць газэты.
Шкада было развітвацца з гэтым светам, бо зразумела, што працяга не будзе.
Спадабалася, што ўсе дзіўныя на першы погляд рэчы, атрымалі сваё тлумачэнне напрыканцы рамана.
Спадабалася, што такое банальнае слова "сталкер" заменена на "шахцёр". Спадабалася, як прапісаны вобразы розных герояў.
І, нарэшце, спадабалася такая колькасць адсылак да розных пісьменнікаў і кніг.
Марціновіч не выдумаў новы свет. Ён проста пагасіў у ім святло.
***
P.S. Мяне прыемна ўразіла навіна пра натоўп пад час прэзентацыі рамана . Падаецца, што Віктар Марціновіч #1 у сучаснай беларускай літаратуры)