Больше рецензий

1 декабря 2018 г. 10:38

648

5

Ой, а я дык вельмі люблю чытаць пра месцы, якія ведаю, дзе сама бываю, асабліва тут, на радзіме. За гэта люблю Марціновіча, ён такі свой, родны.

Жыву я вокнамі на Вялікую Гару і кожны раз успамінаю Кнігара, як ен туды трапіў, як там смярдзела. А Гара, скажу я вам, ураджвае, нават з 15 паверха яна давіць на цябе, асабліва ў тумане ці надвячоркавым сутонні. Мне нават падаецца, што аўтар ёй і натхніўся на твор. Дарэчы, у нас шмат месцаў, дзе можна так "натхніцца"...

Я таксама мяркую, што кніга пра шлях. Пра шлях і выбар кожнага ў жыцці. Пра мяжу паміж дабром і злом, якую ўсе добра разумеюць, але большасць - адмаўляецца бачыць.

Кнігу праглынула за некалькі дзён і атрымала асалоду ад чытання. Дзякуй аўтару вялікі, люблю яго яшчэ мацней))

П.С. на аўтограф-сесію было не трапіць, пагатоў, цяжарнай. паслухала прыемны голас Віктара і такі сышла...