miki_vicki

10 января 2014 г., 12:48

Я задаўся просценькім пытаннем: а колькі ж напісаў я за сваё жыццё гэтых самых аўтабіяграфіяў?.. Безліч!.. А для чаго я іх пісаў? Каб паступіць у тэхнікум, у інстытут, у Саюз пісьменнікаў, каб паехаць за мяжу, каб атрымаць медаль, ордэн, прэмію, каб працаваць у газеце, у часопісе, на тэлебачанні, каб стаць карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, галоўным рэдактарам - і гэтак далей, і далей, і далей, і яшчэ чорт ведае для чаго...