Osman_Pasha

20 января 2024 г., 08:55

- Калі пачула, што ты чытаеш па-беларуску, падумала, што лепш бы ты п'яны быў, - казала ўжо на іншай гары, на Віташы пад Сафіяй, дзе назаўтра таварыш Жыўкаў даваў абед у гонар таварыша Брэжнева, Ганна. І смяялася. - Але Брэжнеў вырашыў, што ты чытаеш па-балгарску, а Жыўкаў, што не так добра ведае рускую мову.