Больше цитат

Torvald5

3 января 2021 г., 19:26

Каляды
Вользе
Над Крэвам сцямнела.
І першая зорка ўзышла.
Зусім маладая. І свеціць няўмела.
Пакуль ты шукала, пакуль ты мяне не знайшла –
Над Крэвам сцямнела.

Крэўлянка знямела,
Пад лёдам суцішыўся бег.
Завея саспела. Прыйшлі снегапады.
Пакуль ты на ганку змятала з валёначак снег –
Насталі Каляды.

Званы зазвінелі.
Хрыстос усміхнуўся з нябёс.
Калядная зорка то гасла, то ззяла.
“Ты рады, - пытала, - што гэтакі выпаў нам
Лёс?..”
Які – не казала.