На маёй дарозе ўзгоркі і... «Вастрыё стралы»
radio-einheit9 декабря 2016На маёй дарозе ўзгоркі і ўпадзіны. Але яна мая дарога: яна рухаецца, яна разважае, яна размаўляе, яна ўдакладняе маю хаду.
Побач, непадалёку, - асфальтаваныя трасы: на іх усё роўна, на іх усё пэўна, пра іх усё наперад вядома: адкуль яны і дакуль... Па іх імчацца аўтобусы і аўтамабілі, абапал іх пешаходы ўпэўнена крочаць, але самі трасы стаяць.
Я апускаюся ў новую ўпадзіну - і мяне апаноўвае змрок, якога няма яшчэ на зямлі, уздымаюся на новы ўзгорак - і сустракаю яшчэ раз сонца, што ўжо на зямлі зайшло.
4 понравилось
1,5K