А сэнс герба? Пагоня —... «Праклён»
Xartym15 августа 2016А сэнс герба? Пагоня — значыць, пагоня. Значыць, калі ў цябе нешта забралі, укралі, то на каня — і дагані, вярні, пакарай злодзеяў! Вось які сэнс быў у нашых продкаў. А тут сталі жыць паводле прынцыпаў: забралі палову, дык пакланіся, дагані іх і аддай яшчэ палову ад таго, што пакінулі. Думаеш, на тым самым рэферэндуме, калі герб і сцяг змянілі, не разумелі гэтага? Пагоня ж недзе на роўні падсвядомасці вымагала чалавека быць годным, ёй трэба было адпавядаць, да яе сэнсу трэба было расці, душой цягнуцца і розумам. А навошта? Нас жа не б’юць — і добра. Адабралі ў бабы спадніцу? А мы во мех разрэжам — будзе апранаха. З цябе нагавіцы сцягнулі — яшчэ мех знойдзецца. Згвалцілі жонку? Дык жа не забілі, не змыліцца. Вось чаму выракліся Пагоні. Спалохаліся. Нацыя недарэкаў, гультаёў і баязліўцаў…
6 понравилось
216