Раман «Надлом» — твор псіхалагічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэння, неаднаразовыя спробы якога былі ў XX стагоддзі. Сярод персанажаў твора шмат рэальных гістарычных асоб, якім собіла аказацца ў віры эпахальных падзей.
У цэнтры ўвагі аўтара радзіна Пятра Пісарчука, жыхара заходнебеларускага мястэчка Моталь. Менавіта праз яго сям'ю, яго сыноў і ўнучку Марыю раскрываецца пакручасты лёс пакаленняў.
Праўдзівасць, навізна і выразнасць мастацкага палатна прымушаюць думаць, што аўтар самахоць ідзе па цаліку і ўздымае скібы, якіх ніхто з яго папярэднікаў, бадай, яшчэ не кранаў.
Раман «Надлом» — твор псіхалагічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэння, неаднаразовыя…
Комментарии
Хіба "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Караткевіча гістарычны раман? Гэта ж фантазія на старажытным фоне. Гістарычных асоб няма. Вось "Каласы пад сярпом тваім" гістарычны раман. А вось наконт іншых кніг не ведаю, хацеў бы паглядзець.