Рецензии на книги издательства «Савецкая Беларусь»

Оценка Torvald5:  4  

Такія зборнікі паэзіі беларускіх паэтаў, якія выходзілі падчас другой сусветнай вайны, думаю, надзвычай рарытэтныя. Хоць іх і друкавалі немалымі тыражамі. Гэты зборнік Петруся Броўкі выйшаў тыражом у 10 тысяч экзэмпляраў. Асобнікі распаўсюджваліся сярод салдат, частка закідвалася партызанам у тыл ворага. То бок, паэтычныя выданні выкарыстоўваліся як ідэалагічная зброя, як набоі. А на фронце не так проста тыя зборнічкі было захаваць да мірных дзён.

Усё ж мушу сказаць, што Пятрусь Броўка ў сваіх ваенных вершах, многія з якіх пісаліся, відаць, у франтавых умовах, стараўся не cаслізгваць у публіцыстычна-патрыятычнае рыфмаванне. Усё ж ён імкнуўся заставацца ў фармаце паэзіі. Ёсць тут і цікавыя паэтычныя знаходкі, і трапныя словы, і свежыя рыфмы. Вось так паэт малюе знішчанны вайной Мінск.

Разбі… Развернуть