Рецензии на книги издательства «Про Христо»

Оценка Torvald5:  5  
Пра смутны верш

У сярэдзіне 90-х я напісаў артыкул для «Нашай Нівы», які хутчэй быў скіраваны да прафесійных літаратараў, маўляў, хутка наступіць час, калі мусім працаваць бясплатна, выключна дзеля беларускай культуры і ўласна Беларусі. Без ганарараў і якіх кольвечы дабротаў, наадварот, укладаючы ў гэта свае рэсурсы – як матэрыяльныя, так і духоўныя. Гэты мой заклік не ўсе успрынялі адпаведным чынам. Хтосьці нават назваў мяне «камунякам», які хоча прымусіць пісьменнікаў працаваць як батракоў.

І якое было маё здзіўленне, калі народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч абвясціў, што пачынае выдаваць свой поўны збор твораў за ўласны кошт. І што вы думаеце, з 2003 года па 2013-ы выдаў 23 тамы сваіх твораў. За свой кошт. Часам яму дапамагалі сябры. Але прынамсі ніводнай дзяржаўнай капейкі пад гэта не было… Развернуть