У пачатку мінулага года знаёмая папрасіла накідаць ёй спіс сучасных беларускіх аўтараў вартых прачытання. Захацела крыху наблізіцца да нашай літаратуры, якую чытала апошні раз у школе. Прасіла пазначаць менавіта тых пісьменнікаў, пра якіх у школе не гавораць. Спіс я склала, і адным з першых у ім фігуравала прозвішча Бахарэвіча. Канкрэтныя творы яна не прасіла называць, сказала, што будзе выбіраць сама.
Нядаўна яна напісала мне невялікую справаздачу паводле вынікаў года з беллітам, і прагартаўшы яго, я зразумела, што не даваць ёй парады канкрэтных твораў было маёй вялікай памылкай. З творчасцю Бахарэвіча яна пазнаёмілася, але вырашыла ісці паводле храналогіі і пачала са зборніка “Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў”. Аказалася, што да падобнай літаратуры чалавек, які мала знаёмы з… Развернуть
Трэба адразу пазначыць, што гэтая кніга не для прыхільнікаў мастацкай літаратуры, дарэчы, аб гэтым Нам кажа і назва кнігі. Ня трэба шукаць у ёй лірычных момантаў, бо нават калі Вы здолееце іх адшукаць, яны праз колькі старонак будуць абліты такім брудам (Гюнтэр Вальдхоф і яго крэдыторы), што ўсе думкі аб сумленнасці і чысціні будуць "зруйнаваны". Ні ў адным апавяданні няма ні аднаго станоўчага вобразу, ну зразумела, што Бахарэвіч робіць гэта знарок, гэта такі здзек з чытача, быццам хоча зазначыць: "кожны з Вас стварыў сваю Краіну, свой Сусвет, у якім Вы - Дыктатар." Гэта краіна абмежавана Вашай жылплошчай, ці яна ў кожнага толькі ў галаве? А калі да Вас звяртаецца амбасадар (пасол), то Вы ўцякаіце. Кожны сам па сабе і кожны мусіць зруйнаваць чыйсці Горад, а можа і Краіну. Няма існуючых… Развернуть