Альгерд Бахарэвіч - Мае дзевяностыя
18+
User AvatarВаша оценка
4,6
(55)

Мае дзевяностыя

Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае с...

Жанры

Издательство:

А. М. Янушкевіч

ISBN:

9789857165896

Год издания:

2018

Язык:

Белорусский

Возрастные ограничения:

18+

Рейтинг LiveLib

4,6
55 оценок
  • 5
    71%
  • 4
    24%
  • 3
    5%
  • 2
    0%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 62Хотят прочитать 28

Рецензии

  • Аватар пользователя
    xbohx
    8 июля 2019

    Пачынаючы гэтую кнігу я нават не магла падумаць, што Альгерд стане для мяне такім адкрыццём. Столькі яго твораў прачытана, але як чалавек ён раскрыўся толькі цяпер. І гэта было прыемнае знаёмства, бо я не чакала, што ў вялікай колькасці момантаў у кнізе буду пазнаваць сябе. Хоць у дзевяностыя я толькі нарадзілася, але гэты твор і пра мае дзевяностыя. У дзевяностыя Бахарэвіч увайшоў школьнікам-падлеткам, і ўжо тады быў яркай і неардынарнай асобай. Потым былі філфак БДПУ, з якога Альгерд выйшаў маладым настаўнікам, праца ў школе. Вось можаце сабе ўявіць яго ў якасці школьнага настаўніка? Цяжкавата, але факт. І гэта сапраўды цікавы перыяд з жыцця пісьменніка. Педагагічную практыку ён увогуле праходзіў у маёй роднай Серабранцы. Потым праца ў сферы журналістыкі, калі так можна сказаць пра газету Мінскага трактарнага завода. Але і такая старонка ў біяграфіі Альгерда ёсць. Але акрамя гэтага мноства творчасці, як літаратурнай, так і музычнай. Людзі, сустрэчы, знаёмствы, мерапрыемствы... Варта разумець, што гэтая кніга — не настальгія па мінулым і маладосці, якія сышлі незваротна. Сам Альгерд у кнізе падкрэслівае, што “жыць настальгіяй — убогі занятак”. Таму гэты твор — спроба аднавіць і зафіксаваць той час, паглядзець на яго праз пражытыя гады. Ды проста распавесці людзям, як было. Важна, што чытаць гэты твор можна і без ведання папярэдняй творчасці Альгерда, настолькі ён універсальны. І я ўжо чула ад людзей выказванні накшталт “Навошта мне чытаць пра чужыя дзевяностыя, у мяне свае былі, таксама магу кніжак панапісваць”. Дык сядзь і напішы. У тым і сэнс, што ёсць адна гісторыя, якую ўсе раскажуць па-рознаму, і ў тым яе каштоўнасць. Бо дзевяностыя былі адны, але ў кожнага свае. І з гэтых маленькіх гісторый кожнага складваецца адна эпоха, як пазл. Для кагосьці гэта быў шчаслівы і бесклапотны перыяд, для кагосьці час пошукаў сябе і спроб самаідэнтыфікацыі, ну а хтосьці ўспамінае гэты час выключна з негатыўнымі эмоцыямі. Альгерд жа не дае ацэнку гэтаму перыяду, ён проста дзеліцца сваёй гісторыяй з чытачамі. І гісторыя гэтая неверагодна цікавая. А яшчэ ў творы мноства цытат, спісаных быццам з мяне:

    Школа прывучыла мяне ненавідзець калектывы і бегчы ад іх, а калі трэба — паўставаць супраць, быць аднаму супраць усіх — мой улюбёны стан.

    Бадай, найлепшая беларуская кніга, прачытаная мной у гэтым годзе. картинка xbohx

    Читать далее
    like20 понравилось
    424
  • Аватар пользователя
    nubir
    27 января 2019

    Я, калі шчыра, не чакаў, што ўсё будзе настолькі цікава і захапляльна!:) Цікава - не таму, што Бахарэвіч - публічная асоба. Хоць і гэта таксама важна. Але трэба добра бачыць, каб так вось напісаць:) Трэба ведаць цану слову. Трэба жыць сваё жыццё. Ці сваім жыццём. Спадзяюся, фармуліроўка зразумелая:) Тут ёсць душа. У гэтым творы ёсць душа:) Кожны помніць сваё. Не кожны раскажа так, каб ты ўспомніў сваё:) Аўтар - расказаў менавіта так. Дзякуй яму за гэта:)

    like10 понравилось
    382
  • Аватар пользователя
    Arciom_
    5 февраля 2019

    П'янства, панк, літаратура

    “Мае дзевяностыя” гэта кніга ўспамінаў, кніга сталення. Гэта не гістарычная кніга, хоць гістарычныя падзеі там і адлюстроўваюцца. Гэта не дакументальная кніга, хоць усё, аб чым тут напісана, сапраўды адбывалася. Гэта кніга аб тым, як гістарычныя падзеі адбіліся на адным чалавеку і аб тым, як гэты чалавек адбіўся ад гісторыі і пайшоў сваім шляхам. Гэты шлях праступае на кожнай старонцы кнігі, дзесьці ён шырэйшы, дзесьці ледзь заўважны, але гэты шлях, шлях у літаратуру, Альгерд Бахарэвіч, на шчасце, прайшоў. Кніга так і дыхае маладосцю і натхненнем разам з максімальзмам і нонканфармізмам. Нічога аб’ектыўнага вы ў ёй не знойдзеце, але з усім суб’ектыўным цяжка будзе не пагадзіцца. Акрым сталення асобы Альгерда ў кнізе процьма цікавых гісторых з ягонага тагачаснага жыцця і, адпаведна, жыцця нашага грамадства. Дзесьці гісторыя маргінальныя

    Неяк мы з Максам і Лаўрэнціем раздабылі некалькі літраў сьпірту – разбавілі, зьмяшалі яго зь мёдам і доўга жывіліся гэтай сёмесьсю. Жывіліся, што праўда, са зьменным посьпехам: аднойчы я добра перабраў, і мяне так вывернула ў двары, што я думаў, ад маіх вантробаў нічога не застанецца. Макс потым доўга зьдзіўляўся: “Нават у такім стане ты гаварыў па-беларуску!”

    дзесьці сумнаватыя, як гісторыя з настаўніцтвам, дзесьці вясёлыя, як гісторыя пра тое, як разам з нейкай Сьветкай яны збягалі ад мянтоў, скокнулі ў раку і “канфіскавалі” катамаран, на якім і ўцяклі. Калі вам не падабаецца асоба Альгерда Бахарэвіча зараз, то ягоную версію з дзевяностых, пра якую і напісаная кніга, вы ўспрымеце ў штыкі. Але калі вы фанат, альбо, як я, нейтральна да яго ставіцеся, увагай кнігу лепш не абмінаць, тым больш улічваючы тое, якім жа шыкоўным выданнем яна выйшла.

    Читать далее
    like7 понравилось
    369
Все рецензии

Цитаты

Все цитаты