Вручение 4 сентября 2016 г.

Страна: Беларусь Место проведения: город Рогачев, Гомельская область Дата проведения: 4 сентября 2016 г.

Лучшее произведение прозы

Лауреат
Алесь Мартинович 5.0
Што агульнае паміж авантурнай Гальшкай Астрожскай і героем Айчыннай вайны 1812 года Якавам Кульневым, аўтарам першай украінскай канстытуцыі Піліпам Орлікам і першым расійскім пракурорам Паўлам Ягужынскім, апошняй гомельскай княгіняй Ірынай Паскевіч і маці Івана Грознага Аленай Глінскай? А тое, што ўсе яны маюць дачыненне да гісторыі Беларусі. Пра іх, а таксама пра іншых выдатных людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі ці родам з іншых мясцін, але нямала зрабілі для нашай зямлі, і расказваецца ў новай кнізе Алеся Марціновіча.

Лучшее произведение или сборник поэзии

Лауреат
Мар’ян Дукса 0.0
У новую кнігу паэзіі Мар’яна Дуксы ўвайшлі лепшыя вершы, напісаныя апошнім часам. Творы даносяць няпростую атмасферу таго часу, які прынёс не толькі разняволенне душы, але і новыя маральныя і духоўныя выклікі. У кнізе моцна гучаць гуманістычныя матывы, пратэст супраць насілля, гвалту, бездухоўнасці, якія мелі месца ў мінулым і сустракаюцца сёння. Аўтар выяўляе чалавечы вопыт спасціжэння Бога, сцвярджаючы, што Бог з’яўляецца не толькі жыватворнай крыніцай ісціны, мудрасці, этыкі, але і актуальнай філасофскай праблемай, якая тычыцца кожнага з нас.

Лучшее произведение для детей и юношества

Сергей Давидович
Лауреат
Сергей Давидович / Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-Зосін
2 книги
0 в избранном

Премия вручена за книги:
Дзедава жалейка : казкі і прыгоды
Баявая нiчыя : апавяданне
Залаты буліт : апавяданне

Лучшее произведение литературной критики и литературоведения

Лауреат
Таццяна Мацюхіна 0.0
У кнізе разглядаецца прырода жывапіснага і літаратурнага імпрэсіянізму, выяўлены яго тыпалогія і спецыфічныя ўласцівсці ў нацыянальным кантэксце (на прыкладзе творчасці М. Багдановіча, У. Дубоўкі і інш.). Вызначаюцца заканамернасці і ўмовы станаўлення імпрэсіянізму ў беларускай літаратуры пры апоры на вобразна-эстэтычны і тэарэтычны грунт. Імпрэсіянізм як мастацкая з’ява паказаны ў культурна-гістарычным кантэксце беларускай літаратуры, дзякуючы чаму раскрываецца псіхалогія мыслення і ўспрымання мастацкіх твораў, а таксама магчымасці імпрэсіяністычнага пісьма.

Прызначаецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускім імпрэсіянізмам.