Вручение ноябрь 2023 г.

Страна: Беларусь Место проведения: город Варшава Дата проведения: ноябрь 2023 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Алег Дашкевіч 0.0
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.
Сяргей Лескець 4.8
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.
У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці. Кніга жыва ў сабе спалучае палявыя запісы з экспедыцый і падарожныя нататкі аўтара.
Сцяпан Стурэйка 4.3
Творы даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумара і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сябе, ніколі не апынуўшыся тымі, кім здаваліся на пачатку. Нягледзячы на хуліганскі характар аповедаў, гэта тое, што прымусіць чытача задумацца пра сэнс нашай культуры і яе захавання. Галоўная думка усіх твораў — мы губім тое, што любім.

Усё апісанае ў творах заснавана на рэальных гісторыях.
Іна Снарская 0.0
У гэтай кнізе Іны Снарскай жывуць яе родныя, суседзі, сябры з вёсак яе маленства на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню.
Макс Шчур 0.0
Дзеяньне раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусьвеце, які ёсьць сатырычнай, радыкальна бязглуздай вэрсіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасьці мусяць штодня – ці прынамсі два дні, цягам якіх адбываюцца падзеі – выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў разгортваюцца на фоне агульнанацыянальнага маразму. У 2004 годзе рукапіс кнігі быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца.
Хейдарава Людміла 4.0
Раман-фэнтэзі па матывах гістарычных падзей сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі, якая адпавядае сучаснай Беларусі.
Наталка Харытанюк, Лізавета Ганчарова 5.0
Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі — гэта новая калядная казка з Беларусі.
Кніга простымі словамі расказвае і дзецям і дарослым беларускую гісторыю 2020 году. Зрэшты, гэта старажытная гісторыя: цемра спрабуе ўзяць у палон святло, а святло свеціць з усяе моцы ў адказ. І перамагае.
«Даўно гэта было. У адным краі забаранілі Святога Міколу. За чырвоны кажух і белую бараду. Бо забаранялі ўсё белае з чырвоным і ўсё чырвонае з белым».
На жаль, гэта не казка так пачынаецца. Гэта сапраўднасць, якая
здарылася з намі не калісьці там, а летась, і якая ўсё яшчэ нас не адпускае.
Толькі нават у самай няказачнай сапраўднасці немагчыма забараніць
казку. Немагчыма скасаваць веру. Немагчыма адвучыць людзей глядзець і бачыць.
Маргарыта Латышкевіч 0.0
У дзівосным свеце аповесцей фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч ажываюць легенды, спяваюць рунічныя камяні і нараджаюцца чары. Народ Курганова Поля – паэты, ведзьмары, ваяры – процістаяць людзям. Але ці настолькі адрозныя народ Курганоў і чалавечыя сыны?..
Верасовыя пусткі напаўняюцца музыкай ветру, магія пранізвае час і прастору. Вершнікі ўжо на шляху…
Антось Уласенка 0.0
У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.