Вручение 12 октября 2016 г.

Журы: Ігар Бабкоў , Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская, Ганна Янкута (усе – Беларусь); Анджэй Бжэзецкі, Малгажата Ноцунь (Польшча).

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, гостиница «Ренессанс» Дата проведения: 12 октября 2016 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Макс Шчур 3.8
«Завяршыць гештальт» — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.
Альгерд Бахаревич 4.1

Второе место.

Роман Альгерда Бахаревича - история женской банды, «девок без царя в голове», которые бросили вызов патриархальному обществу. Кто они: террористки, cумасшедшие, художницы? Или просто призраки прошлого, с которыми неожиданно встречается главный герой?
Андрэй Адамовіч 3.6

Третье место.

Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?

Ці могуць вячоркі з алькаголем ля вогнішча скончыцца панажоўшчынай? Можа быць, мясцовыя скрадуць вуды? А калі сяброў разарве мядзьведзь? Нельга выключаць і пытаньня “А ці ня ўтопіцца хто зь іх?” Як завуць двух астатніх сяброў і чым будуць займацца яны? Адказы на гэтыя загадкі — у кнізе. Таксама вы можаце выкарыстоўваць яе як кароткі даведнік па фідарнай лоўлі і галяктычных падарожжах.
Валянцін Акудовіч 4.3
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч.
Алесь Пашкевіч 3.5
Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.

Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету”.
Сяргей Балахонаў 3.8
У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі.
За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамі звышнатуральнага парадку.
Навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным выпрабаваннем, у якім вычварна пераплятаюцца педагагічныя нягоды, несупадзенні каханняў і нават цэлыя сусветы, куды фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае» настаўніка.
Што страшней – настаўніцкая руціна ці ноч пры калінавым мосце? Што больш складана – выхоўваць праблемных выпускнікоў ці змагацца за каханне пад свінцовым дажджом Сталінграда? Ці здолее галоўны герой развязаць клубок праблем, каб знайсці галоўнае – разуменне і ўзаемнасць пачуцця? Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць, прачытаўшы новы раман Сяргея Балахонава «Інфанта і аднарог».
Аляксандар І. Бацкель 4.3
Другая кніга Аляксандра І. Бацкеля пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.
Кніга трапіла ў лонг-ліст Прэміі Гедройца 2016 года.
Адам Глобус 3.6
Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёсць яшчэ адна рыса ў прозе Адама Глобуса, пра якую варта папярэджваць чытача, — гумар. Часам ён жорсткі і чорны, месцамі набліжаецца да лёгкай іроніі, a то і даходзіць да мяжы з бязлітасным сарказмам. Галоўнае, што “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” — кніга вясёлая і займальная.
Зміцер Дзядзенка 4.0
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.
Марыя Роўда 4.0
Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.
Роман Свечников 4.4
Перад табой – другая частка кнігі пра падарожжа беларускага хлопца Рамана Свечнікава вакол свету. Гэтым мы завяршаем рэаліці-эпапею, якая цягнулася тры гады і сталася адной з самых паспяховых беларускіх гісторый апошняга часу.

«Рома едзе» – гэта гісторыя пра тое, як авантурная ідэя аднаго чалавека спачатку стала адмысловым мультымедыя-праектам, а потым ператварылася ў кнігу, якая цяпер жыве па сваіх законах. Ад пачатку нататкі Ромы былі не проста апісаннем прыгодаў на нашай lonely planet, але хутчэй – бясконцым тэстам на давер гэтаму свету і самому сабе. Разам з Раманам мы ставілі эксперымент над сваёй ментальнасцю, разам задавалі сабе самыя важныя і простыя пытанні, на якія ў звычайным рытме жыцця не стае часу. Так падарожжа вакол свету стала гісторыяй сталення аднаго чалавека і праз сваю шчырасць адгукнулася рэхам у кожным з нас.

У гэтым томе сабраныя гісторыі пра прыгоды ў дзвюх Амерыках: ад Аляскі да Аргенціны праз Лас-Анджэлес, Канаду, Нью-Ёрк, Мексіку, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку. І, вядома, вяртанне ў Беларусь. Рома дойдзе да самага сацыяльнага дна, пройдзе выпрабаванне жывёльным светам людзей і не раз апынецца на мяжы даверу гэтаму свету.

За той час, пакуль Рома ехаў, змяніліся мы, нашая краіна і свет вакол. Калісьці для чалавека з постсавецкай прасторы падарожжа было – з вядомых гістарычных прычынаў – калі не бунтам, то падзеяй. Зараз гэта – нармальная жыццёвая патрэба, і зусім хутка Zeitgeist зноў зменіцца. Але ж гісторыя аднаго беларуса, які пазнаваў сябе і свет на нашых вачах, мае ўсе шанцы перарасці ў легенду нашага пакалення.
Кірыл Стаселька 3.5
Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» — цікавая спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае паміж нармальнасцю і вар’яцтвам. У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».