Вручение 1 марта 2013 г.

Жюри: философ Валентин Акудович, писатель Владимир Орлов и Павел Костюкевич — как прошлогодний лауреат премии, критик Анна Кислицына, председатель союза белорусских писателей, редактор журнала «Глагол» Борис Петрович, поэт и руководитель ПЕН-Центра Андрей Ходанович, переводчица Малгожата Бухалик, директор Польского Института в Минске Пётр Казакевич, переводчик, президент польского ПЕН-клуба Адам Поморский и Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Польша в Республике Беларусь Лешек Шерепка (почётный председатель жюри).

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, отель Crowne Plaza, конференц-зал Princess Дата проведения: 1 марта 2013 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Уладзімір Някляеў 4.3
Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.
Альгерд Бахарэвіч 4.5

Второе место.

Кнігу склалі больш за пяцьдзясят эсэ Альгерда Бахарэвіча, прысьвечаных клясыкам беларускай літаратуры. Тэксты, якія друкаваліся на сайце “Свабоды” і гучалі ў этэры цягам цэлага году – цяпер пад адной вокладкай.
Адам Глобус 0.0

Третье место.

У зборнік "Сказы” увайшлі наступныя кнігі:

"PLAY.BY” – апавяданнi i эсэ напiсаныя для iнфармацыйнага сайта naviny.by.;

"РАСЕЙСКАЯ КУНСТКАМЕРА” – занатоўкi, эсэ i лiтаратурныя партрэты знітаваныя з рускай культурай;

"КРУТАГОРСКІЯ КАЗКІ” – фантазіі, здарэнні і казкі з правінцыйнага і сталічнага жыцця;

"БЛОГУС” – блогус – блог Адама Глобуса ў Жывым Часопiсе, якi быў перакампанаваны для штодзённай газеты «Звязда», а пазней сабраны ў кнiжны фармат;

"ХЛОПЧЫКІ” – апавяданні пра дзяцей напісаныя ў часопіс для школьнікаў "БЯРОЗКА”. Кожная з пералічаных кніжак з’яўляецца самастойным творам, а ўсе разам яны складаюць пяты том выбраных твораў аўтара.
Людміла Рублеўская 4.3
У прыгодніцка-фантасмагарычным рамане Людмілы Рублеўскай, які зʼяўляецца першай кнігай трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.
Паліна Качаткова 2.7
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць. Ён ніколі не сядзе ні на што брыдкае. Ці матылі нейкім чынам звязаныя з тым, з іншым светам? Крылатая Душа-Псіхея? Не ведаю. Магчыма. Паэты так лічылі, не людзі. Душа-матыль? Наўрад ці. А што вы ведаеце пра матылёў?
Андрэй Пакроўскі 3.4
Асцярожна, дзверы зачыняюцца, мы адпраўляемся ў небяспечнае падарожжа па мастацкім сусвеце Андрэя Пакроўскага. На нашым маршруце вас чакае сустрэча з Францам Кафкам, які працуе на ксераксе, тралейбусам, які лічыць сябе Маякоўскім, чарапахай Жучкай і безгаловым вучнем малодшых класаў. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, на працягу ўсяго падарожжа за вамі будуць сачыць прадстаўнікі спецслужбаў, не даваць спакою абчытаныя мінскія клашары, хворыя на птушыны грып, і чырвоная маска смерці. Паважаныя пасажыры, не забывайце аплочваць праезд, на лініі працуе бязлітасны кантроль, які карае злоўленых безбілетнікаў кампаставаннем ніжняй губы.
Алесь Пашкевіч 3.9
Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына… “Усё знікае, але нічога не змяняецца” — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова.

У кнігу ўвайшлі і выбраныя эсэ аўтара.
Уладзімір Сцяпан 4.6
У зборнік Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка” ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў: навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукаваная ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя — перакладзеныя на рускую, украінскую і польскую мовы.
Андрэй Федарэнка 4.3
Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчы­расцю.