Віктар Казько4.3 Аповесць Віктара Казько «Суд у Слабадзе» прысвечана тэме апаленага вайной маленства.
Аўтар паказаў вайну, убачаную вачыма дзіцяці. Галоўны герой твора, выхаванец дзетдома Колька Лецечка, памірае ўжо ў мірны час. Яго смерць — вынік нечалавечай жорсткасці фашыстаў, якія ў канцлагеры бралі ў дзяцей кроў для раненых нямецкіх салдат і афіцэраў.
У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі — судовыя працэсы над здраднікамі Радзімы ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Барыс Сачанка4.0 У новую кнігу пісьменніка Барыса Сачанкі ўвайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў апошнія гады. Тэматычны дыяпазон аўтара даволі шырокі, але пра што б ні пісаў Барыс Сачанка, піша ён захоплена, з веданнем жыцця і сваім успрыманнем свету.