
Рудольф Эрых Распэ — об авторе
Книги
Смотреть 1Рецензии
Смотреть 113 июня 2017 г. 16:08
80
4
Вось толькі прачытала кнігу пра афармленне кніг (Ян Чыхольд "Облик книги"), як тут жа мне патрапіўся ў рукі няўдалы ўзор афармлення. Ну немагчыма ж чытаць гэты шрыфт. Ён нізкі і шырокі, што замаруджвае працэс чытання. Добра, што хоць кніга невялікая па аб'ёме, а то мае вочы зламаліся б.
А калі казаць пра змест, то хто не ведае гэтыя цудоўныя прыгоды барона Мюнгхаўзена. Калі вы не чыталі, то дакладна чулі хаця б нейкія з гісторый (напрыклад, як ён выцягнуў сябе за валасы з багны), а можа нават глядзелі экранізацыі.
Я чытала гэтыя гісторыі яшчэ ў дзяцінстве, таму было вельмі прыемна, што з'явіўся беларускі пераклад. Здаецца, пра Мюнгхаўзена і не трэба шмат пісаць . Калі любіце прыгоды на мяжы з фантастыкай, то барон падорыць вам некалькі прыемных гадзін.