Ты ведаеш, родная, што падчас душэўных узрушэнняў я больш здольны да стварэння музыкі. Але тая мелодыя, што нараджалася ў маім сэрцы, калі я глядзеў на разбурэнні, — не для старонніх слухачоў. Яна назаўжды застанецца са мною, разам з маім смуткам і болем.