Автор
Александр Беляцкий

Алесь Бяляцкі

  • 7 книг
  • 1 подписчик
  • 11 читателей
4.3
13оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
13оценок
5 5
4 8
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Александр Беляцкий – лучшие книги

  • Алесь Бяляцкі Александр Беляцкий
    ISBN: 978-83-965621-1-1
    Год издания: 2022
    Издательство: Беларускі ПЭН
    Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі - і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць.

    У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв'ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама зьмяшчае выказваньні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог зь ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасьць сказаць яму "дзякуй". Гэта нашае яму "Жыве Беларусь!", пракрычанае з-за сьценаў турмы, на якое мы пачуем нязьменны адказ "Жыве!" - цьвёрды, са спакойнай і ўпэўненай усьмешкай.
  • Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера Алесь Бяляцкі
    ISBN: 83-88852-53-8
    Год издания: 2006
    Издательство: Prymat
    Язык: Белорусский
    Анатацыі ў кнізе няма.
    Швейцарыя заўсёды была для мяне загадкавай краінай. Зьлепленая з разнамоўных і рознакультурных народаў — немцаў, французаў і італьянцаў, яна нейкім дзіўным чынам самазахоўвалася на працягу стагоддзяў, выжываючы ў віруючым еўрапейскім катле. З сучасных стэрэатыпаў пры згадцы “Швейцарыя” — адразу прыходзіць у галаву швейцарскі сыр і шакалад, швейцарскія гвардзейцы ў Ватыкане, швейцарскія нажы, гадзіньнікі і банкі.
  • Турэмныя сшыткі Алесь Бяляцкі
    Год издания: 2018
    Издательство: Праваабарончы цэнтр Вясна
    Язык: Белорусский
    Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай шкоды дзяржаве. Да суда сядзеў у СІЗА г. Менска і Жодзіна. Пакараньне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. Зьняволеньне беларускага праваабаронцы выклікала шырокую кампанію салідарнасьці ва ўсім сьвеце. Алесь Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру, у 2013 г. стаў першым лаўрэатам прэміі за правы чалавека Рады Еўропы імя Вацлава Гаўла. Дзякуючы міжнароднаму ціску быў датэрмінова вызвалены. Правёў за кратамі 1052 дні.
  • Бой з сабой. Творчы партрэт паэта Эдуарда Акуліна Алесь Бяляцкі
    ISBN: ISBN: 978-985-7097-40-1
    Год издания: 2016
    Издательство: Регистр
    Язык: Белорусский
  • Халоднае крыло Радзімы Алесь Бяляцкі
    Год издания: 2014
    Язык: Белорусский
    Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. “Халоднае крыло Радзімы” - своесаблівы працяг кнігі “Асвечаныя беларушчынай”, выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку. Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: “Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” - зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай - зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя з-падысподу, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом”. “Халоднае крыло Радзімы”- пятая кніга Алеся Бяляцкага, раней былі выдадзеныя: “Літаратура і нацыя” (1991), «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), “Асвечаныя беларушчынай” (2013), “Іртутнае срэбра жыцьця” (2014).
  • Асвечаныя Беларушчынай Алесь Бяляцкі
    ISBN: --
    Год издания: 2012
    Издательство: Вільня
    Язык: Белорусский
    Анатацыі ў кнізе няма.
    Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў XX стагодзьдзя, — тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі — манаграфія «Літаратура і нацыя» (1991) і кніга нарысаў і эсэ «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006).
    Праца па ўкладаньні кнігі была распачатая, але не завершаная, бо 4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны, яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса.
    На жаль, у Беларусі няма ні незалежнага сьледства, ні незалежнай пракуратуры, ні, тым больш, незалежнага суда — суд ператварыўся ў палітычную расправу над беларускім праваабаронцам і літаратуразнаўцам. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Алесь Бяляцкі асуджаны на чатыры з паловай гады зьняволеньня.
    У апошнім слове на судзе 23 лістапада 2011 года Алесь сказаў: «Праваабарончай дзейнасьцю, і ўвогуле грамадскай дзейнасьцю, я займаюся практычна ўсё маё жыцьцё, у гэтым годзе — ужо 30 гадоў. І перыяд, калі я адчуваў сябе больш-менш спакойна і свабодна — гэта з 1991 па 1995 год. Я не шкадую ні пра адзін свой крок, зроблены за гэтыя 30 гадоў у плане абароны дэмакратыі, правоў чалавека ў Беларусі. Я гэта рабіў сьвядома» (паводле дыктафоннага запісу з судовага паседжаньня 23 лістапада 2011 года).
    У жніўні 2011 года Алесь Бяляцкі апынуўся за кратамі ў сумназнакамітым Пішчалаўскім замку. У гэтым турэмным комплексе яшчэ ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя і ў 30-я гады XX стагодзьдзя ўтрымліваліся беларускія літаратары, сярод якіх — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец, Алесь Гарун, Якуб Колас. Алесь Бяляцкі стаў адным зь іх — літаратараў-вязьняў.
    Менавіта ў Пішчалаўскім замку Алесь працягнуў працу над незавершанай кнігай, а пасьля і ў іншых турмах — у СІЗА ў Жодзіне і ў калоніі ў Бабруйску.
    Ва ўкладаньні кнігі аўтару дапамагалі сябры і калегі, якія засталіся на волі.