Рецензии на книги — Владислав Рубанов
По популярности
30 мая 2021 г. 09:37
119
4
Раманам “Не аднойчы забіты” Уладзіслаў Рубанаў развітаўся з гэтым светам. Практычна ў адзін час выйшаў раман кнігай, а аўтар пайшоў з жыцця. Калі ўважліва чытаць раман, то ў ім шмат згадак і знакаў, якія сведчаць пра хуткае сумнае развітанне.
Крытыкі называюць раман перабудовачным, бо ён пісаўся ў ліхую эпоху Перабудовы, калі ў рэстарацыях вольна, не хаваючыся, сядзелі кампаніямі рэкіціры, калі гарэлку прадавалі ў крамах па талонах, калі надзвычай заактывізаваліся рознія прайдзісветы, авантурысты і злодзеі. І людзям з абвостраным пачуццём сумлення і справядлівасці стала надзвычай цяжка жыць.
Галоўны герой рамана пісьменнік Кастусь Чуйкевіч, які працуе ў літаратурным часопісе “Ідэі перамагаюць” загадчыкам аддзела прозы. Нечакана на ягоную галаву звальваецца шмат розных праблем і…
23 марта 2018 г. 12:13
252
5 Беларуская вендэта
Дваіх аднавяскоўцаў — Гляцэвіча і Дролікава — сутыкнула ілбамі маладая Савецкая ўлада. Першага — раскулачылі, адабралі гаспадарку, другі, наадварот, — падняўся з галоты, стаў начальнікам, што вершыць лёсы іншых. З той пары мінаюць гады, а затоеная варожасць паміж сем"ямі не праходзіць. Тым больш, што лёс зноў і зноў зводзіць разам іх прадстаўнікоў: яны сварацца за зямлю, зайздросцяць пасадам адзін аднаго, нават радняцца, жэняць сваіх дзяцей, але потым уступаюць яшчэ ў большае супрацьстаянне. Нават станоўчыя героі белымі і пушыстымі не выглядаюць. Апанас робіць самастрэл, каб выжыць пад Сталінградам, не задумваючыся кідае першую жонку, наважыўся вярнуцца ў Беларусь. Яго сын — рамантык Глеб — даведзены да нервовага зрыву жонкай (вядома, з роду Дролікавых) рашаецца нават на забойства,…
14 февраля 2017 г. 13:52
74
4 Чорная паласа
Ашчэ адзін раман аб часах Перабудовы, накшталт "Драмы" Шамякіна. Пісьменніка Чуйкевіча напаткала ў жыцці чорная паласа: псіхічна хворая жанчына Субач абвінавачвае яго ў плагіяце, а пракурор, замест таго, каб закрыць справу наўмысна нагнятае абстаноўку. А яшчэ Чуйкевіча абакралі і шантажыруюць, пагражаюць яго сям"і. І ў яго з"яўляецца замужняя каханка. І ён пачынае піць... Дрэнна ўсё заканчваецца. Вось такі раман чарнухі і абсурду. Але, помніцца, ў часы Перабудовы часта стваралі фільмы і кнігі такога плану. Хто павінен у бедах Чуйкевіча? Хворае грамадства і напружаны час, калі многія не вытрымлівалі зваліўшыхся на іх глабальных перамен? Страх перад усялякай уладай, які за дзесяцігоддзі рэпрэсій аказаўся закладзены на генным узроўні ў новых пакаленнях? А можа вінавата таямнічая жанчына…
25 марта 2018 г. 13:35
156
4 У ложку з агентам
Гэты раман падобны на іншую кнігу Рубанава "Не аднойчы забіты". І тут, і там сюжэт грунтуецца на тайным праследаванні героя-інтэлегента, галоўнай "зброяй" супраць якога з"яўляецца жанчына. Дзеянне адбываецца ў нейкай міфічнай краіне, дзе ідзе барацьба з мясцовай культурай, а асабліва з мовай. Галоўны герой па імені Арэст працуе ў Канторы, яго падазраваюць у сімпатыях да тутэйшай мовы, і вырашаюць замяніць двайніком — на рабоце, у сям"і, і ўвогуле ў жыцці. Праблема заключаецца ў тым, што двайніка можа апазнаць жонка, а таму да Арэста накіроўваюць прывабную жанчыну-агента Сусану. якая павінна або дэтальна вывучыць яго інтымныя прывычкі, або дабіцца, каб мужчына развёўся. Але жанчыны такія істоты, што ніколі не зразумееш, "на каго яны працуюць". (Дарэчы, дзіўна, што ў Беларусі надрукавалі…
19 июля 2021 г. 21:22
35
3 Таямніца птушынага гнязда Уладзіслау́ Рубанау́ (Тайна птичьего гнезда Владислав Рубанов)
254 с. Издательство #юнацтва
"Нам усім у жыцці не хапае у́вагі, мы заняты сабою і не зважаем на астатніх. Всем нам в жизни не хватает внимания, мы заняты собой и не обращаем внимания на других."
"Логіка жыцця няу́мольная, і тармазіць яе няма сэнсу: абдзярэш душу сабе і другім. Логика жизни безжалостна, тормозить ее нет смысла: поранишь душу себе и другим."
Насколько хорош был язык в этой книге, настолько сырыми, как будто писаными на скорую руку были произведения. Словно хотелось показать различные недостатки людей (склонность к изменам, подкаблучничество, ревность, враньё), а, по итогу, герои и их поведение были ни плохими, ни хорошими. Никакими.
Герои книги - люди труда, работа у них спорится, а вот в остальном их жизнь какая-то черная полоса.
Отдельная история - иллюстрации. Они меня…