Автор
Леанід Дранько-Майсюк

Леанід Дранько-Майсюк

  • 13 книг
  • 1 подписчик
  • 13 читателей
3.5
18оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.5
18оценок
5 6
4 4
3 4
2 3
1 1
без
оценки
2

Рецензии на книги — Леанід Дранько-Майсюк

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

14 ноября 2017 г. 13:10

348

5

Гэтая кніга павінна была нарадзіцца. Бо ўся папярэдняя творчасць Леаніда Дранько-Майсюка ўяўляла сабой падрыхтоўку да яе. Сам аўтар неаднойчы прызнаваўся, што “Кніга для спадарыні Эл” пісалася як нешта цэльнае, канцэптуальнае. Ключом для яе разуменння бадай з’яўляецца апавяданне “Нервовы раман”, якое стаіць загалоўным у зборніку. У ім прысутнічаюць усе кодавыя словы аўтарскай філасофіі кахання – каханне, жанчына, грошы, кветкі, паэзія, творчасць, жарсць, Еўропа і зусім сучаснае слова праект. Кожнае слова практычна з’яўляецца тэмай, якая далей разгортваецца і асвятляецца. У кнізе ёсць раздел з перакладамі любімых аўтарам паэтаў – Верлена і Галчынскага. Але і тут вершы падабраныя такім чынам, каб закранаць вызначаныя тэмы. Напрыклад, на тэму грошай у кнізе можна знасці пераклад верша…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

20 января 2018 г. 19:01

509

5

Гэтай кнігай Леанід Дранько-Майсюк мяне асабіста здзівіў. У другой палове ХХ стагоддзя такія кнігі пісалі славутыя беларускія даследчыкі айчыннай літаратуры: Генадзь Кісяляў, Генадзь Каханоўскі, Уладзімір Калеснік. Яны працавалі ў архівах і аднаўлялі малавядомыя, або зусім невядомыя старонкі жыцця беларускіх пісьменнікаў ХІХ - пачатку ХХ стст. Вось і Леанід Дранько-Майсюк напісаў кнігу на аснове архіўных матэрыялаў, якая апавядае пра віленскія падзеі 30-х гадоў у жыцці найвядомейшага паэта Заходняй Беларусі Максіма Танка.

Пра Максіма Танка ўвогуле напісана шмат біяграфічных кніг, але, як аказалася, у іх шмат блытаніны і недакладнасцяў. Напрыклад, з датамі і прозвішчамі. Леанід Дранько-Майсюк вырашыў аднавіць як мага больш падрабязна гісторыю ўвязнення Максіма Танка ў віленскіх Лукішках.

Мак…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

30 июля 2022 г. 13:55

105

5

Гэтае выбранае паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка выйшла ў «Залатой серыі. Паэзія ХХ стагоддзя» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Бадай што ён стаў самым маладым паэтам, які здолеў патрапіць у гэтую прэстыжную серыю. Выбранае аб'яднала лепшыя вершы са зборнікаў «Вандроўнік», «Над пляцам», «Тут», «Акропаль» і «Стомленасць Парыжам». А гэта як раз самыя любімыя мае зборнікі Леаніда Дранько-Майсюка.

Вершы з кожнага зборніка прыкметна адрозніваюцца, і не толькі больш дакладным паэтычным словам. Першая кніга надзвычай давід-гарадоцкая, палеская. Тут шмат малюнкаў з дзіцячых успамінаў, палескіх краявідаў, ракі Гарыні, сонечнага святла на родным ганку, бацькоўскай прысутнасці.

Хата мая, дзе павоі цвітуць... Сонечны круг на хаце, У кожным промні па зыркім цвіку Гэта таксама распяцце...

І ад зборніка да…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

10 октября 2017 г. 16:52

130

4

Леанід Дранько-Майсюк быў сярод тых маладых беларускіх паэтаў, якія ў 80-х зрабілі чарговую рэвалюцыю ў айчыннай паэзіі. Магчыма, слова «рэвалюцыя» у гэтым выпадку не зусім пасуе, хутчэй маладыя паэты прынеслі са сваёй творчасцю істотнае абнаўленне. Яны не кранулі сілаба-танічныя падваліны айчыннага вершаскладання, але істотна разняволілі беларускі верш - знялі з яго ідэалагічныя кайданы і значна пашырылі тэматычны абсяг. Маладыя паэты адмыслова пазбягалі пафасных тэмаў і не вельмі шчыравалі на палетках традацыйнай лірыкі. Леанід Дранько-Майсюк імкнуўся знаходзіць паэзію ў простых, здавалася будзёных, рэчах. Напрыклад, у паездцы на ровары, або ў дзіцячых успамінах пра шоргат у коміне, які выклікаў трывогу ў дзіцяці. Чаго вартая толькі назва кнігі - «Над пляцам» - без якой-кольвечы…

Читать полностью

10 мая 2018 г. 08:55

323

2

Пра Максіма Танка я прачытаў з дзясятак кніг. Таму добра арыентуюся ў яго біяграфіі. Ведаю, хто ў якіх публікацыях пра паэта рабіў фактычныя памылкі. І ад кнігі Дранько-Майсюка нічога не чакаў. Не верыў, што ён адшукаў новае. Не да канца я меў рацыю. Аўтар у аснову сваёй гісторыі паклаў эпізод са зняволеннем Максіма Танка ў 1930-х, за палякамі. І пра гэта ўся кніга. Як затрымлівалі, як судзілі, як абшуквалі, як апраўдвалі... Здаецца, на першы погляд, аўтар засяродзіўся на вельмі кароткім перыядзе жыцця паэта і падрабязна яго даследаваў. Нібыта і так, але вось апісаць цікава ён не здолеў. Па-першае, Дранько-Майсюк у першых главах кнігі піша пра сябе і паэта: пра сустрэчы, пра супрацоўніцтва. І ўсё б нічога, каб у гэтых главах аўтар кнігі не пачаў прыніжаць тых, хто не падзяляе яго…

Читать полностью

1 июля 2023 г. 22:35

31

2

У нашай літаратуры, як па мне, не стае біяграфічных твораў пра слынных беларусаў,  таму з цікавасцю ўзялася чытаць аповесць Л.Дранько-Майсюка пра Адама Станкевіча - каталіцкага святара і грамадскага дзеяча. Аднак хутка зразумела, што гэта зусім не звыклая біяграфічная аповесць. Тут шмат выпісак з архіўных дакументаў і разваг. Спачатку я нават падумала, што чытаю беларускага Зебальда, але хутка зразумела, што не. Тут таксама проза на мяжы фікшан і нон-фікшан, прыдуманае (дакладней - абдуманае) мяжуе з фактамі і дакументам, але асабіста мне не хапіла пэўнай гармоніі, арганічнасці і лёгкасці.

З аднаго боку, пісьменнік быццам стварае навуковае даследаванне, падрабязна цытуючы дакументы, часам занатоўвае кожны свой крок у віленскіх росшуках, суправаджаючы кнігу шматлікімі спасылкамі і…

Читать полностью

10 февраля 2018 г. 14:39

413

1

Ад гэтай кнігі чакаў цудоўнай паэзіі, як і ад іншых Дранько-Майсюка. Але быў шакаваны. Кніга для дзяцей (аўтар гэтыя вершы акурат і сярод школьнікаў чытаў), але настолькі нецікава. Адна бяда, што нецікава. Але калі пра забойства звяроў звярамі апісваць узяўся, пра кішкі, то адвярнула. Не стаў нават гэтую кнігу захоўваць для дзяцей. Нават не аддаў камусьці, а адразу адправіў у сметніцу.