
Рецензии на книги — Алексей Ненадовец
По популярности
23 мая 2022 г. 18:19
490
5 Чалавек без мінулага як дрэва без каранёў
Гэтая кніга - мой першы крок на шляху знаёмства ды вывучэння беларускай міфалогіі, нашых народных вераванняў і традыцый. Таму больш менш інфарматыўны і аб'ектыўны водгук напісаць не атрымаецца, няма яшчэ тых ведаў, на падставе якіх я магу сказаць, ці варта чытаць гэтую кнігу с пункту гледжання менавіта яе зместа. Але ж аўтар кнігі ўсё сваё жыццё займаецца даследаваннем беларускай міфалогіі, фальклору і краязнаўствам, таму пэўная ступень даверу ў мяне да гэтай кнігі ёсць.
Агульнае ўражанне пасля прачытання: з адной гэтай кнігі я даведалася больш, чым з курсу гісторыі што у школе, што ва універы (у нас увогуле перыяду дахрысціянства надаецца не вельмі многа часу: мала звестак і крыніц, не ўсе з іх даставерныя). Было вельмі цікава адкрываць для сябе дагэтуль мне невядомую старонку…