Автор
Рышард Курыльчык
  • 2 книги
  • 2 читателя
3.5
2оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.5
2оценки
5 0
4 1
3 1
2 0
1 0
без
оценки
0

Рышард Курыльчык — новинки

  • Нязломны з Назарэта Рышард Курыльчык
    ISBN: 978-985-6053-43-9
    Год издания: 2010
    Издательство: Кавалер паблішэрс
    Язык: Белорусский
    Перад вамі выдатная аповесць аб апошніх гадах зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Гэта – захапляльны мастацкі твор, арыгінальны як паводле зместу, так і па форме. Падзеі трох гадоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста асвятляюцца ў розных па памеры раздзелах аповесці – "дванаццаці гадзінах". Адзінаццаць з іх надзвычай насычаны інфармацыяй, а апошняя – "гадзіна дванаццатая" – не мае тэксту. І ў гэта аўтарам закладзены глыбокі філасофскі сэнс: эпіграф аповесці прымушае асабліва задумацца на апошняй гадзіне: каго яна сапраўды забівае, у чым сэнс ахвярнай смерці Ісуса Хрыста на крыжы, што ёсць жыццё чалавека і для чаго ён жыве. Урэшце, што ёсць час, яго гадзіны ў жыцці чалавека, і што ёсць час Збавіцеля.

    Віктар Фядосік,
    доктар гістарычных навук, прафесар
  • Славянскі світанак Рышард Курыльчык
    ISBN: 978-985-6734-97-0
    Год издания: 2007
    Издательство: Чатыры чвэрці
    Язык: Белорусский
    Калі вы хочаце больш даведацца пра тое, як і адкуль з'явіліся на зямлі славяне, тады гэтая кніга для вас. Калі вы прыхільнік новых і часам нечаканых гіпотэз развіцця старадаўняй чалавечай цывілізацыі, тады вам будзе цікава прасачыць за ходам думак Рышарда Курыльчыка. Калі вы аматар прыгод, авантур і нават дэтэктыўных сюжэтаў, заснаваных на рэальных фактах чалавечай гісторыі, тады далучайцеся да аўтара. Займальнасць напісанага і дасведчанасць аўтара дапамогуць вам у падарожжы па пакручастых дарогах развіцця і станаўлення многіх дзяржаў і нацый. Такім чынам, гэтая кніга — для ўсіх, хто любіць гісторыю і цікавіцца тым далёкім часам, калі на зямлі займаўся славянскі світанак. Бо аўтар смела і адважна бярэцца за амаль невырашальную задачу — знайсці карані славян у бязмежным моры еўраазіяцкіх варвараў.