Автор
Адам Мальдис

Адам Іосіфавіч Мальдзіс

  • 17 книг
  • 1 подписчик
  • 28 читателей
4.1
34оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
34оценки
5 11
4 20
3 2
2 1
1 0
без
оценки
2

Рецензии на книги — Адам Мальдис

elefant

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

16 декабря 2020 г. 13:51

299

4 Успаміны пра сябра

Юбілей знакамітага пісьменіка Уладзіміра Караткевіча, які зусім нядаўна адзначала наша краіна прайшоў неяк сціпла, без належнай на то ўвагі. Ёсць гэтаму шмат тлумачэнняў – акалічнасцей апраўданых і ня вельмі. Ужо больш за два дзесяцігоддзі няма з намі Караткевіча – чалавека ва ўсіх адносінах незвычайнага. Ён не адпавядаў сваёй эпохе – шмат у чым её апярэдзіў, але насамрэч быў тым, хто рухаў нашую гісторыю і літаратуру наперад. Можна і надалей прыводзіць пафасныя словы, падмацоўваючы іх цытатамі з работ выдатных знаўцаў і крытыкаў. Але найбольш карысныя, мне здаецца, сведчанні тых, хто ведаў гэту асобу найперш не па яго творах, выпадковых сустрэчах, ці глядзеў праз паперы дакументальных крыніц. Найбольш карыснымі будуць сведкі тых, хто ведаў Уладзіміра Караткевіча як свайго сябра, паважаў…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

24 мая 2018 г. 17:37

414

5

Упершыню гэтая кніга выйшла ў 1990 годзе. Праз 6 гадоў пасля смерці Уладзіміра Караткевіча. Яна з’явілася дзякуючы той вольнасці, якая паўстала ў беларускай літаратуры пасля знікнення абавязковай папярэдняй цэнзуры ў выглядзе такога цэрберскага інстытута як Галоўліт. Сам Мальдзіс у прадмове прызнаецца, што зусім нядаўна, гадоў 10 таму, такую кнігу ён бы не напісаў, бо, па-першая, яна б зашкодзіла самому Караткевічу, ён мог бы трапць у няміласць да ўлады, па-другое, яе проста б не прапусціў бы ў друк Галоўліт.

Пачынаецца кніга з першай рэцэнзіі Мальдзіса на твор Караткевіча – гэта быў раман “Нельга забыць”, які надрукаваў часопіс “Маладосць”. Пасля гэтай рэцэнзіі, якая з’явілася ў тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, пісьменнікі пазнаёміліся і пасябравалі. Пры першай жа сустрэчы, якая…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

8 декабря 2016 г. 14:20

99

4

Працягваю знаёміцца з творчасцю Адама Мальдзіса. Гэтая кніга мяне зацікавіла больш, чым "Таямніцы старажытных сховішчаў", бо ў ёй паднятая больш важная і актуальная ўласна для мяне тэма: тэма літаратуры, мастацтва, культуры. Хоць тут аўтар усё роўна апісвае некаторыя свае архіўныя пошукі і знаходкі, але цяпер гэты матэрыял для мяне больш карысны.

Кніга была выдадзеная ў 1969 годзе, а ў анатацыі падкрэсліваецца, што імёны асобаў, прадстаўленых у кнізе, яшчэ не дастаткова вядомы шырокаму чытачу. На дадзены момант большасць асобаў з кнігі ўжо атрымала пэўную вядомасць у шырокіх колах (і нават вельмі вялікую, напрыклад Янка Лучына, Ян Баршчэўскі, Уладзіслаў Сыракомля), але і дагэтуль застаюцца так званыя "белыя плямы" ў нашых ведах.

Артыкулы ў першай частцы кнігі пабудаваныя па адным шаблоне:…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

18 октября 2016 г. 14:02

127

3

Кніга для людзей, якія разумеюць і адчуваюць усю рамантыку архіўных пошукаў (не для мяне, дакладна:) ). Калі ты суткамі працуеш з напаўсцёртымі рукапісамі, дакументамі, перачытваеш горы матэрыялу, каб у выніку знайсці толькі пару патрэбных табе радкоў. Сам Мальдзіс — літаратуразнаўца і даследчык, вялікую частку жыцця правёў у розных архівах, бібліятэках. Яму гэта блізка, ён атрымлівае задавальненне, плюс прыносіць карысць айчыннаму літаратуразнаўству. Я прызнаюся, што чакала ад кнігі большага, але гэта такія наіўныя чаканні абывацеля :) Чакаеш, што зараз аўтар зробіць нечаканае адкрыццё, пераверне ўвесь літаратурны свет і нашы разуменні пра старажытную беларускую літаратуру, а ён проста вандруе с месца на месца, нічога не знаходзіць, толькі нейкія няўлоўныя зачэпкі. Але гэтая кніга і не…

Развернуть